Зборная Бразіліі па футболе
Бразілія | |||
---|---|---|---|
Мянушкі | Seleção (Даслоўна з партугальскай — зборная), Пентакампеоны | ||
Канфедэрацыя | КАНМЕБОЛ (Паўднёвая Амерыка) | ||
Федэрацыя | Бразільская канфедэрацыя футбола | ||
Галоўны трэнер | |||
Капітан | Неймар | ||
Найбольшая колькасць гульняў | Кафу (142) | ||
Найлепшы бамбардзір | Неймар (79) | ||
Хатні стадыён | Маракана | ||
Код ФІФА | BRA | ||
|
|||
Рэйтынг ФІФА | |||
Дзеючы | 2 (7 чэрвеня 2018) | ||
Найвышэйшы | 1 (153 разы) | ||
Найніжэйшы | 22 (чэрвень 2013) | ||
Рэйтынг Эла | |||
Дзеючы | 1 (12 чэрвеня 2018) | ||
Найвышэйшы | 1 (8640 дзён) | ||
Найніжэйшы | 20 (7 лістапада 2001) | ||
Першая гульня | |||
Аргенціна 3:0 Бразілія (Буэнас-Айрэс, Аргенціна; 20 жніўня 1914) |
|||
Самая буйная перамога | |||
Бразілія 14:0 Нікарагуа (Мехіка, Мексіка; 17 кастрычніка 1975) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
Уругвай 6:0 Бразілія (Вінья-дэль-Мар, Чылі; 18 верасня 1920) Бразілія 1:7 Германія (Белу-Арызонты, Бразілія; 8 ліпеня 2014) |
|||
Чэмпіянат свету | |||
Колькасць удзелаў | 22 (усе) (Упершыню 1930) | ||
Найлепшы вынік | Чэмпіён (1958, 1962, 1970, 1994, 2002) | ||
Кубак Амерыкі | |||
Колькасць удзелаў | 37 (Упершыню 1916) | ||
Найлепшы вынік | Чэмпіён (1919, 1922, 1949, 1989, 1997, 1999, 2004, 2007, 2019) | ||
Залаты кубак КАНКАКАФ | |||
Колькасць удзелаў | 3 (Упершыню 1996) | ||
Найлепшы вынік | 2 месца (1996, 2003) | ||
Кубак канфедэрацый | |||
Колькасць удзелаў | 7 (Упершыню 1997) | ||
Найлепшы вынік | Чэмпіён (1997, 2005, 2009, 2013) |
Спартыўныя ўзнагароды | ||
---|---|---|
Чэмпіянаты свету па футболе | ||
Бронза | Францыя 1938 | |
Серабро | Бразілія 1950 | |
Золата | Швецыя 1958 | |
Золата | Чылі 1962 | |
Золата | Мексіка 1970 | |
Бронза | Аргенціна 1978 | |
Золата | ЗША 1994 | |
Серабро | Францыя 1998 | |
Золата | Японія/Паўднёвая Карэя 2002 | |
Кубкі канфедэрацый | ||
Золата | Саудаўская Аравія 1997 | |
Серабро | Мексіка 1999 | |
Золата | Германія 2005 | |
Золата | ПАР 2009 | |
Золата | Бразілія 2013 |
Алімпійскія ўзнагароды | ||
---|---|---|
Футбол | ||
Серабро | Лос-Анджэлес 1984 | |
Серабро | Сеул 1988 | |
Бронза | Атланта 1996 | |
Бронза | Пекін 2008 | |
Серабро | Лондан 2012 | |
Золата | Рыа-дэ-Жанэйра 2016 | |
Золата | 2020 |
Зборная Бразіліі па футболе прадстаўляе Бразілію на міжнародных спаборніцтвах па футболе з 1914 года. Каманда кантралюецца Бразільскай канфедэрацыяй футбола, якая з’яўляецца адным з 10 членаў КАНМЕБОЛ (Паўднёваамерыканская футбольная канфедэрацыя) і ўваходзіць у ФІФА.
Чэмпіён свету 1958, 1962, 1970, 1994, 2002 гадоў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Бразілія — адзіная краіна, якая не прапусціла ніводнага фінальнага этапу чэмпіянату свету. Яна ж адзіная, якая дамагалася тытула чэмпіёнаў 5 разоў. Акрамя гэтага ў іх скарбонцы два другія месцы, два трэція і два чацвёртыя.
Упершыню зборная Бразіліі па футболе была сфарміравана ў 1914 годзе і правяла матч супраць англійскага клуба «Эксетэр Сіці» і выйграла 2:0 (па іншых звестках матч завяршыўся ўнічыю 3:3). Аднак да больш сур’ёзных перамог на сусветнай арэне было яшчэ далёка. Шмат у чым гэтаму перашкаджала блытаніна сярод кіраўнікоў мясцовых футбольных федэрацый унутры краіны.
Як бы там ні было, у чэмпіянатах свету 1930 і 1934 Бразілія выбывала пасля першага этапу. У 1938 годзе каманда паказала значны прагрэс і ўпэўнена заваявала бронзу чэмпіянату. А Леанідас патрапіў у гісторыю, як першы ігрок, які забіў 4 мячы ў матчы чэмпіянату свету.
Першы пасляваенны чэмпіянат 1950 стаў першым, які праходзіў у Бразіліі. Да таго ж ён быў унікальны тым, што на ім не праводзіўся фінальны матч. Быў групавы этап для чатырох каманд. Прынята лічыць сустрэчу Бразілія — Уругвай «фіналам». Матч, які праходзіў на стадыёне «Маракана» у Рыа-дэ-Жанэйра наведалі 199854 балельшчыкі. Бразільцам дастаткова было згуляць унічыю, каб стаць чэмпіёнамі, але, ведучы ў ліку 1:0, яны прайгралі 1:2. У Паўднёвай Амерыцы гэты матч вядомы як «мараканаса».
У 1954 годзе на чэмпіянат, які праходзіў у Швейцарыі, прыехала абноўленая каманда з групай добрых моцных ігракоў. Аднак у чвэрцьфінале бразільцы саступілі фаварыту першынства, венграм, з лікам 2:4, правёўшы адзін з самых жудасных матчаў у сваёй гісторыі. Гэты матч атрымаў назву «бітва ў Берне».
У 1958 годзе на чэмпіянаце свету ў Швецыі Бразілія нечакана для ўсіх у бліскучым стылі стала чэмпіёнам свету. У складзе каманды бліскалі такія ігракі, як Пеле, Гарынча, Вава і многія іншыя, якія ўвайшлі ў сусветную гісторыю футбола. Адкрыццём гэтага першынства быў сямнаццацігадовы Пеле, які да гэтага часу лічыцца каралём футбола ўсіх часоў і народаў.
У 1962 годзе ў Чылі бразільцы змаглі паўтарыць свой поспех. Найлепшым бамбардзірам першынства стаў Гарынча, які забіў 4 мяча. Яго напарнік Пеле выбыў з чэмпіянату пасля цяжкай траўмы ў адным з першых матчаў турніру.
На чэмпіянаце свету ў Англіі ў 1966 годзе каманду чакаў грандыёзны правал. «Селесаа» апынуліся не па зубах венгры і партугальцы, у шэрагах якіх гуляў Эўзеб’ю. Зборная Бразіліі выбыла з першынства ўжо ў падгрупе, што расцэньвалася не інакш як нацыянальная катастрофа. Шэраг ігракоў быў вымушаны некаторы час заставацца ў Еўропе, чакаючы неспакойную сітуацыю на радзіме.
Аднак ужо на наступным чэмпіянаце свету ў Мексіцы бразільцы, у складзе якіх зноў бліскаў Пеле, паказалі футбол найвышэйшага класа і выйгралі ўсе матчы першынства. У фінале Бразілія разграміла зборную Італіі 4:1.
Пасля таго, як «Селесаа» за кароткі час змаглі тры разы стаць уладальнікамі тытула чэмпіёна свету, пачалася доўгая паласа няўдач:
- 1974 — Бразілія выставіла адзін з самых слабых складаў за ўсю сваю гісторыю і ў выніку заняла толькі 4 месца.
- 1978 — «Селесаа» саступілі па розніцы мячоў гаспадарам поля аргенцінцам у матчы за выхад у фінал. Расчараваныя бразільцы абвінавацілі брамніка зборнай Перу, аргенцінца па нараджэнні, у адмысловы дрэннай гульні (матч Аргенціна — Перу скончыўся 6:0).
- 1982 — склад Бразіліі лічыўся непераможным, аднак адбылося нечаканае паражэнне ад зборнай Італіі 2:3 і выбыванне з турніру на ранняй стадыі. Італьянцы ў выніку сталі лепшымі на гэтым турніры.
- 1986 — на гэты раз паражэнне па серыі пасляматчавых пенальці супраць зборнай Францыі. За Бразілію не забіў 11-метровы «Белы Пеле» Зіку.
- 1990 — жудаснае паражэнне ў 1/8 фіналу супраць аргенцнцаў. Бразільцы на працягу ўсёй гульні паказвалі добры атакуючы футбол, раз за разам штурмавалі браму суперніка, але так і не змаглі забіць. На апошніх хвілінах матча Клаўдзіа Каніджа пасля контратакі забіў вырашальны гол. 1:0 на карысць Аргенціны.
На чэмпіянаце свету 1994 года ў ЗША Бразілія праз 24 гады зноў атрымала перамогу: пасля цяжкага фіналу супраць зборнай Італіі бразільцы змаглі выйграць у серыі пасляматчавых пенальці 3:2. У складзе Бразіліі асабліва вылучаліся нападаючыя Рамарыу, Бебету, галкіпер Тафарэл, паўабаронца і капітан каманды Дунга, абаронцы Кафу, Бранку.
На чэмпіянаце свету 1998 года ў Францыі у складзе «Селесаа» бліскаў знакаміты «зубасцік» Раналду. Бразілія зноў дайшла да фіналу, аднак пацярпела паражэнне ад гаспадароў поля 0:3. Два галы, якія паклалі пачатак разгрому, пасля падач з вуглавых забіў лідар зборнай Францыі Зінедзін Зідан.
На чэмпіянаце свету 2002 года ў Японіі і Паўднёвай Карэі Бразілія працягвала паказваць добрую гульню і ў трэці раз запар выйшла ў фінал сусветнага першынства. У фінале яны ўпершыню сустрэліся са сваім галоўным завочным канкурэнтам зборнай Германіі і нанеслі немцам паражэнне 2:0. Браму Германіі абараняў знакаміты брамнік Олівер Кан, які на працягу чэмпіянату паказваў выдатную гульню, аднак у фінале здзейсніў фатальную памылку і прапусціў просты мяч. Найлепшым бамбардзірам першынства стаў Раналду (8 мячоў). У складзе «пентакампеонаў» гуляў шэраг майстроў экстра-класа, такіх як Раналдынью, Раберту Карлус, Кака, Рывалду, Кафу, Лусіу і іншыя.
Чэмпіянат свету 2006 года ў Германіі завяршыў серыю моцных выступленняў зборнай Бразіліі. Нягледзячы на зорны склад, каманда падышла да першынства не згулянай і ў слабой кандыцыйнай форме (напрыклад, па меркаванні шматлікіх журналістаў, Раналду меў лішак вагі). Пасля шэрагу перамог Бразілія ў 1/4 фіналу пацярпела паражэнне ад вопытнай французскай зборнай 0:1 (Анры).
На чэмпіянаце свету 2010 года ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы ў 1/4 фіналу зборная Бразілія прайграла зборнай Нідэрландаў з лікам 2:1. Трэнер «пентакампеонаў» Дунга цалкам змяніў манеру гульні зборнай у бок прагматычнасці і стаўкі на фінальны вынік. У складзе Бразіліі бліскалі такія ігракі як Жуліу Сезар, Майкон, Лусіу, Кака, Рабінью.
Чэмпіянат свету 2016 года другі раз у гісторыі праходзіў у Бразіліі. У параўнанні з першынствам 2010 года амаль поўнасцю абнавіўся склад, месца ветэранаў занялі маладыя ігракі, лідарам зборнай стаў Неймар. Пасля ўпэўненай перамогі ў Кубку канфедэрацый Бразілія лічылася адным з фаварытаў, аднак у паўфінальным матчы супраць зборнай Германіі прапусціла пяць мячоў за першыя 30 хвілін матча, які скончыўся з лікам 1:7 і стаў найбуйнейшым паражэннем Бразіліі ў гісторыі. У мачты за трэцяе месца Бразілія саступіла зборнай Нідэрландаў з лікам 0:3.
Няўдачы чакалі Бразілію і ў наступных Кубках Амерыкі. У 2015 годзе, пераадолеўшы групавы этап, Бразілія саступіла ў чвэрцьфінале Парагваю па пенальці. З-за гэтага паражэння Бразілія ўпершыню за доўгі час не трапіла на Кубак канфедэрацый (які праходзіў у 2017 годзе). На юбілейным Кубку Амерыкі 2016 года Бразілія саступіла ў рашаючым матчы групавога этапу Перу (0:1, першае паражэнне ад Перу з 1985 года) і ўпершыню з 1987 года не выйшла з групы.
У чэрвені 2016 года новым галоўным трэнерам зборнай Бразіліі быў прызначаны Тыты. Адбор да чэмпіянату свету 2018 пачаўся для бразільцаў удала, яны хутка захапілі лідарства ў паўднёваамерыканскай групе і ў выніку сталі сталі першай зборнай (пасля гаспадароў — зборнай Расіі), якая гарантавала сабе месца на сусветным першынстве.
Форма
[правіць | правіць зыходнік]Выступы на турнірах
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянат свету
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянат свету | Найлепшы бамбардзір (галы) | Галоўны трэнер | Кваліфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Год | Стадыя | М | ЗМ | В | Н | П | ЗГ | ПГ | ЗМ | В | Н | П | ЗГ | ПГ | ||||
1930 | Групавы раўнд (топ-13) | 6-е / 13 | 2 | 1 | 0 | 1 | 5 | 2 | Прэгінья (3) | Піндару ды Карвалью Радрыгіс | Запрошаная каманда | |||||||
1934 | 1/8 фіналу | 14-е / 16 | 1 | 0 | 0 | 1 | 1 | 3 | Леонідас (1) | Луіс Віньяэс | Кваліфікавалася аўтаматычна | |||||||
1938 | Паўфінал | 3-е / 15 | 5 | 3 | 1 | 1 | 14 | 11 | Леонідас (7) | Адэмар Пімента | Кваліфікавалася аўтаматычна | |||||||
1950 | Фінал | 2-е / 13 | 6 | 4 | 1 | 1 | 22 | 6 | Адэмір (8) | Флавіу Коста | Гаспадыня чэмпіянату | |||||||
1954 | Чвэрцьфінал | 5-е / 16 | 3 | 1 | 1 | 1 | 8 | 5 |
3 гульцы (2):
|
Зэзэ Марэйра | 4 | 4 | 0 | 0 | 8 | 1 | ||
1958 | Фінал | 1-е / 16 | 6 | 5 | 1 | 0 | 16 | 4 | Пеле (6) | Вісенты Феола | 2 | 1 | 1 | 0 | 2 | 1 | ||
1962 | Фінал | 1-е / 16 | 6 | 5 | 1 | 0 | 14 | 5 |
2 гульцы (4):
|
Аймарэ Марэйра | Дзеючы чэмпіён | |||||||
1966 | Групавы раўнд (топ-16) | 11-е / 16 | 3 | 1 | 0 | 2 | 4 | 6 |
4 гульцы (1):
|
Вісенты Феола | Дзеючы чэмпіён | |||||||
1970 | Фінал | 1-е / 16 | 6 | 6 | 0 | 0 | 19 | 7 | Жайрзінью (7) | Марыу Загалу | 6 | 6 | 0 | 0 | 23 | 2 | ||
1974 | Паўфінал | 4-е / 16 | 7 | 3 | 2 | 2 | 6 | 4 | Раберту Рывеліну (3) | Марыу Загалу | Дзеючы чэмпіён | |||||||
1978 | Паўфінал | 3-е / 16 | 7 | 4 | 3 | 0 | 10 | 3 |
2 гульцы (3):
|
Клаўдыу Каўтынью | 6 | 4 | 2 | 0 | 17 | 1 | ||
1982 | Групавы раўнд 2 (топ-12) | 5-е / 24 | 5 | 4 | 0 | 1 | 15 | 6 | Зіку (4) | Тэле Сантана | 4 | 4 | 0 | 0 | 11 | 2 | ||
1986 | Чвэрцьфінал | 5-е / 24 | 5 | 4 | 1 | 0 | 10 | 1 | Карэка (5) | Тэле Сантана | 4 | 2 | 2 | 0 | 6 | 2 | ||
1990 | 1/8 фіналу | 9-е / 24 | 4 | 3 | 0 | 1 | 4 | 2 |
2 гульцы (2):
|
Себасцьян Лазароні | 4 | 3 | 1 | 0 | 13 | 1 | ||
1994 | Фінал | 1-е / 24 | 7 | 5 | 2 | 0 | 11 | 3 | Рамарыу (5) | Карлус Алберту Парэйра | 8 | 5 | 2 | 1 | 20 | 4 | ||
1998 | Фінал | 2-е / 32 | 7 | 4 | 1 | 2 | 14 | 10 | Раналду (4) | Марыу Загалу | Дзеючы чэмпіён | |||||||
2002 | Фінал | 1-е / 32 | 7 | 7 | 0 | 0 | 18 | 4 | Раналду (8) | Луіс Феліпі Скалары | 18 | 9 | 3 | 6 | 31 | 17 | ||
2006 | Чвэрцьфінал | 5-е / 32 | 5 | 4 | 0 | 1 | 10 | 2 | Раналду (3) | Карлус Алберту Парэйра | 18 | 9 | 7 | 2 | 35 | 17 | ||
2010 | Чвэрцьфінал | 6-е / 32 | 5 | 3 | 1 | 1 | 9 | 4 | Луіс Фабіяну (3) | Дунга | 18 | 9 | 7 | 2 | 33 | 11 | ||
2014 | Паўфінал | 4-е / 32 | 7 | 3 | 2 | 2 | 11 | 14 | Неймар (4) | Луіс Феліпі Скалары | Гаспадыня чэмпіянату | |||||||
2018 | Чвэрцьфінал | 6-е / 32 | 5 | 3 | 1 | 1 | 8 | 3 |
2 гульцы (2):
|
Тыты | 18 | 12 | 5 | 1 | 41 | 11 | ||
2022 | Чвэрцьфінал | 7-е / 32 | 5 | 3 | 1 | 1 | 8 | 3 | Рышарлісан | Тыты | 17 | 14 | 3 | 0 | 40 | 5 | ||
2026 | ||||||||||||||||||
Усяго | Перамога (5) | 22/22 | 114 | 76 | 19 | 19 | 237 | 108 | Раналду (15) | 127 | 82 | 33 | 12 | 280 | 75 |
Чэмпіянат Паўднёвай Амерыкі і Кубак Амерыкі
[правіць | правіць зыходнік]Год | Стадыя | М | ЗМ | В | Н | П | ЗГ | ПГ | Найлепшы бамбардзір (галы) | Галоўны трэнер | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Чэмпіянат Паўднёвай Амерыкі | |||||||||||
1916 | Фінальны раўнд (топ-4) | 3-е / 4 | 3 | 0 | 2 | 1 | 3 | 4 |
3 гульцы (1):
|
Сілвіу Лагрэка | |
1917 | Фінальны раўнд (топ-4) | 3-е / 4 | 3 | 1 | 0 | 2 | 7 | 8 | Харолду (2) | Сільвіу Лагрэка | |
1919 | Фінальны раўнд (топ-4) | 1-е / 4 | 4 | 3 | 1 | 0 | 12 | 3 |
2 гульцы (4):
|
Харолду | |
1920 | Фінальны раўнд (топ-4) | 3-е / 4 | 3 | 1 | 0 | 2 | 1 | 8 | Ісмаэл Алварыса (1) | Асвалду Гоміс | |
1921 | Фінальны раўнд (топ-4) | 2-е / 4 | 3 | 1 | 0 | 2 | 4 | 3 | Машаду (2) | Ферэйру Віяна Нету | |
1922 | Фінальны раўнд (топ-5) | 1-е / 5 | 5 | 2 | 3 | 0 | 7 | 2 |
3 гульцы (2):
|
Лаіс | |
1923 | Фінальны раўнд (топ-4) | 4-е / 4 | 3 | 0 | 0 | 3 | 2 | 5 | Ніла Брага (2) | Чыку Нету | |
1924 | Знялася | ||||||||||
1925 | Фінальны раўнд (топ-5) | 2-е / 5 | 4 | 2 | 1 | 1 | 11 | 9 |
2 гульцы (4):
|
Рамон Платэра | |
1926 | Знялася | ||||||||||
1927 | Знялася | ||||||||||
1929 | Знялася | ||||||||||
1935 | Знялася | ||||||||||
1937 | Фінальны раўнд (топ-6) | 2-е / 6 | 6 | 4 | 0 | 2 | 17 | 11 |
2 гульцы (4):
|
Адэмар Пімента | |
1939 | Знялася | ||||||||||
1941 | Знялася | ||||||||||
1942 | Фінальны раўнд (топ-7) | 3-е / 7 | 6 | 3 | 1 | 2 | 15 | 7 | Сілвіу Пірылью (6) | Адэмар Пімента | |
1945 | Фінальны раўнд (топ-7) | 2-е / 7 | 6 | 5 | 0 | 1 | 19 | 5 | Атылья Гарсія (5) | Флавіу Коста | |
1946 | Фінальны раўнд (топ-6) | 2-е / 6 | 5 | 3 | 1 | 1 | 13 | 7 | Элену ды Фрэйташ (6) | Флавіу Коста | |
1947 | Знялася | ||||||||||
1949 | Фінальны раўнд (топ-8) | 1-е / 8 | 8 | 7 | 0 | 1 | 46 | 7 | Жаір да Роза Пінту (9) | Флавіу Коста | |
1953 | Фінальны раўнд (топ-7) | 2-е / 7 | 7 | 4 | 0 | 3 | 17 | 9 | Жулінью (5) | Зэзэ Марэйра | |
1955 | Знялася | ||||||||||
1956 | Фінальны раўнд (топ-6) | 4-е / 6 | 5 | 2 | 2 | 1 | 4 | 5 |
4 гульцы (1):
|
Асвалду Брандан | |
1957 | Фінальны раўнд (топ-7) | 2-е / 7 | 6 | 4 | 0 | 2 | 23 | 9 |
2 гульцы (8):
|
Асвалду Брандан | |
1959 | Фінальны раўнд (топ-7) | 2-е / 7 | 6 | 4 | 2 | 0 | 17 | 7 | Пеле (8) | Вісенты Феола | |
1959 | Фінальны раўнд (топ-5) | 3-е / 5 | 4 | 2 | 0 | 2 | 7 | 10 | Паўлу Пісанешы (3) | Гентыль Кардосу | |
1963 | Фінальны раўнд (топ-7) | 4-е / 7 | 6 | 2 | 1 | 3 | 12 | 13 | Флавіу Мінуану (5) | Аймарэ Марэйра | |
1967 | Знялася | ||||||||||
Усяго | Перамога (3) | 19/29 | 93 | 50 | 14 | 29 | 237 | 132 | |||
Кубак Амерыкі | |||||||||||
1975 | Паўфінал | 3-е / 10 | 6 | 5 | 0 | 1 | 16 | 4 |
4 гульцы (2):
|
Асвалду Брандан | |
1979 | Паўфінал | 3-е / 10 | 6 | 2 | 2 | 2 | 10 | 9 | Сократыс (3) | Клаўдыу Каўтынью | |
1983 | Фінал | 2-е / 10 | 8 | 2 | 4 | 2 | 8 | 5 | Раберту Дынаміт (3) | Клаўдыу Каўтынью | |
1987 | Групавы раўнд (топ-10) | 5-е / 10 | 2 | 1 | 0 | 1 | 5 | 4 |
4 гульцы (1):
|
Карлус Алберту Сілва | |
1989 | Фінальны раўнд (топ-4) | 1-е / 10 | 7 | 5 | 2 | 0 | 11 | 1 | Бебету (6) | Себасцьян Лазароні | |
1991 | Фінальны раўнд (топ-4) | 2-е / 10 | 7 | 4 | 1 | 2 | 12 | 8 | Бранку (3) | Паўлу Раберту Фалкан | |
1993 | Чвэрцьфінал | 5-е / 12 | 4 | 1 | 2 | 1 | 6 | 4 | Пальінья (3) | Карлус Алберту Парэйра | |
1995 | Фінал | 2-е / 12 | 6 | 4 | 2 | 0 | 10 | 3 | Туліу (3) | Марыу Загалу | |
1997 | Фінал | 1-е / 12 | 6 | 6 | 0 | 0 | 22 | 3 | Раналду (5) | Марыу Загалу | |
1999 | Фінал | 1-е / 12 | 6 | 6 | 0 | 0 | 17 | 2 |
2 гульцы (5):
|
Вандэрлей Лушэмбургу | |
2001 | Чвэрцьфінал | 6-е / 12 | 4 | 2 | 0 | 2 | 5 | 4 | Дэнілсан (2) | Луіс Феліпі Скалары | |
2004 | Фінал | 1-е / 12 | 6 | 3 | 2 | 1 | 13 | 6 | Адрыяну (7) | Карлус Алберту Парэйра | |
2007 | Фінал | 1-е / 12 | 6 | 4 | 1 | 1 | 15 | 5 | Рабінью (6) | Дунга | |
2011 | Чвэрцьфінал | 8-е / 12 | 4 | 1 | 3 | 0 | 6 | 4 |
2 гульцы (2):
|
Ману Менезіс | |
2015 | Чвэрцьфінал | 5-е / 12 | 4 | 2 | 1 | 1 | 5 | 4 |
5 гульцоў (1):
|
Дунга | |
2016 | Групавы раўнд (топ-16) | 9-е / 16 | 3 | 1 | 1 | 1 | 7 | 2 | Паўлінью (3) | Дунга | |
2019 | Фінал | 1-е / 12 | 6 | 4 | 2 | 0 | 13 | 1 | Эвертан (3) | Тыты | |
2021 | Фінал | 2-е / 10 | 7 | 5 | 1 | 1 | 12 | 3 |
2 гульцы (2):
|
Тыты | |
2024 | |||||||||||
Усяго | Перамога (6) | 18/18 | 98 | 58 | 24 | 16 | 193 | 72 |
Алімпійскія гульні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён — 2016
- Сярэбраны прызёр — 1984, 1988, 2012
- Трэцяе месца — 1996, 2008
Кубак канфедэрацый
[правіць | правіць зыходнік]- Пераможца — 1997, 2005, 2009, 2013
- Сярэбраны прызёр — 1999
Залаты кубак КАНКАКАФ
[правіць | правіць зыходнік]Залаты Кубак чэмпіёнаў свету
[правіць | правіць зыходнік]- Сярэбраны прызёр — 1980