Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Леў IX

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў IX
лац.: Leo PP. IX
152-і Папа Рымскі
18 лютага 1049 — 19 красавіка 1054
Папярэднік Дамасій II
Пераемнік Віктар II
Roman Catholic Bishop of Toul[d]
май 1026 — 1051
Папярэднік Hermann of Toul[d]
Пераемнік Odo of Scarpone[d]

Дзейнасць каталіцкі святар, пісьменнік
Нараджэнне 21 чэрвеня 1002[1][2]
Смерць 19 красавіка 1054[1][2] (51 год)
Пахаванне
Дынастыя Этыханіды[d]
Бацька Hugh IV, count of Nordgau[d]
Маці Heilwig of Dabo[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леў IX (лац.: Leo PP. IX), свецкае імя граф Бруна фон Эгісхайм-Дагсбург (ням.: Bruno von Egisheim-Dagsburg; 21 чэрвеня 1002, Эгісхайм, Эльзас — 19 красавіка 1054, Рым) — Папа Рымскі (12 лютага 1049 — 19 красавіка 1054). Прылічаны да святых Рымска-каталіцкай царквой. Дзень памяці — 19 красавіка.

Стрыечны брат імператара Конрада II і далёкі сваяк Генрыха III (1039—1056), а таксама адзін з апошніх прадстаўнікоў дынастыі Этыханідаў.

Леў IX быў біскупам у Тулі (з 1026), дзякуючы ўплыву імператара Генрыха III абраны ў Вормсе, паклаў пачатак спрэчкам наконт інвестытуры і бясшлюбнасці духавенства, 1053 годзе ўзяты ў палон нарманамі.

Леў IX быў зацятым прыхільнікам рэформы царквы. Не выступаючы супраць прызначэння каралём біскупаў і абатаў, асноўныя высілкі сканцэнтраваў на ўздыме маральнага ўзроўню духавенства. Праявіў сябе рашучым змагаром з сіманіяй, абумоўленай тым часам практыкай свецкай інвестытуры. Ужо ў красавіку 1049 года склікаў сабор у Рыме, які пазбавіў шэраг біскупаў сану. У кастрычніку 1049 года склікаў сабор у Рэймсе. На Рэймскім саборы загадаў выставіць на алтары труну з мошчамі Святога Рэмігія, хрысціцеля франкскага караля Хлодвіга. Кожны з прысутных на саборы біскупаў і абатаў павінен быў паклясціся перад гэтымі мошчамі, што невінаваты ў граху сіманіі.

Леў IX упершыню ўвёў у калегію кардыналаў неітальянцаў, якія былі прыхільнікамі царкоўнай рэформы. Леў IX быў першым з Папаў, хто пасля 250-гадовага перапынку адважыўся здзейсніць паездкі на поўнач ад Альпаў. Імкненне Льва IX падпарадкаваць сабе поўдзень Італіі, які быў пад царкоўнай юрысдыкцыяй канстанцінопальскага патрыярха, стала штуршком да вострага канфлікту з візантыйскай царквой і прычынілася Вялікаму расколу.

У 1054 годзе Рымскі Папа Леў IX паслаў у Канстанцінопаль легатаў на чале з кардыналам Гумбертам для вырашэння канфлікту, пачатак якому паклала зачыненне ў 1053 годзе лацінскіх цэркваў у Канстанцінопалі па распараджэнні патрыярха Міхаіла Кіруларыя, а яго «канцлер» Нікіфар выкідваў з даразахавальніц Святыя Дары[ru], прыгатаваныя заходнім звычаем з прэснага хлеба, і таптаў іх нагамі[5].

Помнік Папе Льву IX у Эгісхайме, Эльзас
Мемарыяльная дошка на сцяне замка Эгісхайм у Эльзасе, месцы нараджэння Папы Льва IX.

Знайсці шлях да прымірэння Цэрквы не здолелі, праз тры месяцы пасля смерці Льва IX, 16 ліпеня 1054 года ў саборы Святой Сафіі папскія легаты абвясцілі пра звяржэнне Кіруларыя і яго адлучэнне ад Царквы. У адказ 20 ліпеня 1054 года патрыярх Кіруларый аддаў анафеме легатаў. Адбыўся падзел цэркваў на Каталіцкую і Праваслаўную — пазней названы Вялікім расколам.