Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Народны сацыяльны рух

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Народны сацыяльны рух
балг.: Народно социално движение
балг.: НСД
бел.: НСР
Выява лагатыпа
Лідар Аляксандр Цанкаў
Дата заснавання 15 траўня 1932 года
Дата роспуску верасень 1944 года (забароненая)
Штаб-кватэра Сафія
Краіна
Ідэалогія нацыяналізм, антыкамунізм, папулізм, фашызм
Інтэрнацыянал Хаўрус балгарскіх нацыянальных легіёнаў
Партыйны друк «Дэмакратычная змова», «Новая Балгарыя», «Слова»

Народны сацыяльны рух (балг.: Народно социално движение, НСД, бел.: НСР) — балгарская крайне правая партыя 1932—1944 гг. Неафіцыйна клікалася Дэмакратычная змова ці Цанкаўскі рух. Выступаў з нацыянал-папулісцкіх і антыкамуністычных пазіцый, арыентаваўся на італьянскі фашызм і нямецкі нацыянал-сацыялізм. З'яўляўся масавым рухам, іграў прыкметную ролю у балгарскім палітычным жыцці 1930-х гадоў.

Папулісцкі фашызм

[правіць | правіць зыходнік]

Народны сацыяльны рух быў заснаваны 15 траўня 1932 г. па ініцыятыве прафесара-эканаміста Аляксандра Цанкава — актыўнага ўдзельніка чэрвеньскага перавароту і задушэння Вераснёвага паўстання 1923 года, прэм'ер-міністра Балгарыі ў 1923—1926 гг., вядучага лідара балгарскага фашызму. Ядро новае партыі склалі прыхільнікі Цанкава у шэрагах правацэнтрысцкае партыі Дэмакратычная змова.

Ідэалогія НСР заснавалася на перакананнях Цанкава як крайне правага нацыяналіста, упэўненага антыкамуніста і колішняга сацыял-дэмакрата. Адметнай рысай балгарскага фашызму з'яўлялася прыхільнасць Тырноўскае канстытуцыі.

Асноўныя прынцыпы НСР былі выказаны Цанкавым 12 чэрвеня 1932 года у праграмнай прамове «Наш шлях». Цанкаў выступаў за карпаратыўны хаўрус працы і капіталу, актыўнае сацыяльнае рэгуляванне з боку дзяржавы, патрабаваў шырокага ўдзелу ў палітыцы «працоўных класаў» — рабочых і сялянаў.[1] Такія лозунгі былі характэрны для фашысцкага папулізму. У той жа час Цанкаў вылучаў ідэю кааператыўнай «эканамічнае дэмакратыі» як асновы грамадскае сістэмы. Акрамя таго, адметнай рысай балгарскага фашызму з'яўлялася прыхільнасць адносна дэмакратычнае Тырноўскае канстытуцыі. Першапачатковы цанкоўскі рух дамагаўся ўзмацнення ролі дзяржавы, патрабаваў расправы над камуністамі, але не ставіў мэты злом парламенцкае сістэмы і поўнае знішчэнне палітычных свабод. Папулісцкія прыярытэты стваралі важкую спецыфіку балгарскага фашызму.

Арганізацыя і структура

[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыйная структура НСР капіявалася з італьянскае фашысцкае партыі і нямецкай НСДАП. Была створаная сетка масавых арганізацый, наладжаная вертыкальная апаратная іерархія, сфарміраванае кіруючае кола на чале з вярхоўным лідарам — «чорным прафесарам».[2] Сябрамі партыі станавіліся ў першую чаргу прадстаўнікі гарадское дробнае буржуазіі, свабодных прафесій, але таксама рабочыя і сяляне. Партыя мела ваенізаваную ахоўную службу, падобную да чорных кашуль і СА. Выдаваліся газеты «Демократически сговор», «Нова България», «Слово».

Апорышча НСР склала сетка пярвічных ячэек, структураваных навокал кааператываў, прафсаюзных арганізацый (Саюз нацыянальных сіндыкатаў), інакшых грамадскіх асацыяцый, улічваючы нават гарадскія клубы і вясковыя чытальні. Гэтае дазволіла партыі ў кароткія тэрміны дасягнуць амаль 200-тысячнага членскага складу. Да НСР далучылася і правае крыло Балгарскага земляробскага народнага хаўрусу. Саюзнікам НСР з'яўляўся Хаўрус балгарскіх нацыянальных легіёнаў.

Інтэнсіўнае стварэнне партыйных падраздзяленняў — моладзевай арганізацыі, прафсаюзаў, інтэлектуальных прыхільнікаў, магутны культ правадыра, фарміраванне службы бяспекі, выступы за рэформы ў палітычным і эканамічным жыцці, заявы аб НСР як аб адзінай сіле, здольнай весці краіну, паказваюць істотны ўплыў нацыянал-сацыялістычнай практыкі… Цанкаў і ягоныя супрацоўнікі здолелі пабудаваць масавую палітычную арганізацыю, якая эфектыўна функцыянавала і высоўвала маштабную сацыяльную праграму. Аўтарытарызм і фашызм выразна ўпісваліся ў структуру і ідэалогію партыі.

Мікалай Папетраў, балгарскі гісторык[3]

Лідарам НСР усё 12 гадоў існавання партыі быў Аляксандр Цанкаў. Прыкметным ідэолагам быў журналіст Тодар Кажухараў, кіраўніком палітычнага апарату — юрыст Хрыста Стацеў. Узаемадзеянне з пануючай бюракратыяй і вайсковымі коламі забяспечвалі генерал Іван Русеў і палкоўнік Хрыста Калфаў. Фінансаванне партыі ажжыцяўляў найбуйнейшы тытунёвы магнат Жак Асеаў. Па некаторых дадзеных, да стварэння ахоўнай службы НСР меў дачыненне ад'ютант Барыса III падпалкоўнік Сырка Станчэў[4].

Спробы ўзяцця улады

[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 1934 НСР даволі паспяхова выступіла на муніцыпальных выбарах, атрымаўшы больш 11 адсоткаў галасоў. Гэта абудзіла сурёзныя амбіцыі кіраўніцтва. Цанкаў зрабіў стаўку на неадкладны захоп улады. «Марш на Сафію» (на ўзор італьянскіх фашыстаў) планаваўся на 20 мая 1934 года. Аднак акцыю апярэдзіў дзяржаўны пераварот 19 траўня з боку кансерватыўна-этатысцкае суполкі «Звяно», на чале з Кімонам Геаргіевым (у далейшым міністрам камуністычнага рэжыму НРБ).

Урад Геаргіева забараніў ўсе палітычныя партыі, дзейнасць НСР у гэты перыяд вялася паўлегальна. У партыі адбыўся раскол на апазіцыйных радыкалаў на чале з Цанкавым і суполку прыхільнікаў «ідэй 19 траўня» (генерал Русеў, палкоўнік Калфаў). Гэтыя супярэчнасці адбілі ўнутраны канфлікт у НСР паміж папулістамі і этатыстамі.

Пасля адстаўкі Геаргіева ў студзені 1935 г. аднавілася легальная дзейнасць партыі на чале з Цанкавым. Пазіцыі НСР умацаваліся з назначэннем ваенным міністрам цанкаўскага аднамысніка генерала Лукава. У 1936 г. Цанкаў зноў запланаваў захоп улады, прычым гэты план быў узгоднены з Берлінам. Аднак здзейсніць задуманае зноў не удалося.

Калі бы цанкаўцы здолелі pассеяць падазрэнні і непрыязнасць навакол сябе, яны дасягнулі бы поспехаў у сваім прасоўванні да улады. Фатальную, аднак, pолю сыгралі асабістыя якасці лідара НСР… Асноўным чыннікам, які падштурхнуў да гэтае няправільнае высновы была пазіцыя вайсковага міністра Лукава, які лічыў НСР балгарскім адпаведнікам НСДАП. Нямецкія сябры спачатку далі дабро на арганізацыю вулічных выступленняў сіламі штурмавікоў НСР пры падстрахоўцы Лукава. У пэўны момант да стаўкі на НСР схіляўся Барыс III. Аднак, у апошні момант асцярожнасць і страх перад Цанкавым узялі верх. Цар ізноў паказаў клас закуліснай інтрыгі… Уступ ва ўрад двух прадстаўнікоў НСР ужо не змяняў сітуацыю — момант для пpаpыва да улады быў упушчаны. Далейшая хуткая адстаўка Лукава выключыла варыянт вулічнае канфрантацыі… У Берліне без энтузіязму адносіліся да здаранага, аднак, падтрымалі не тых, хто быў да іх ідэалагічна блізкі, а тых, хто сапраўды кантpаляваў палажэнне.[5]

Вайна і параза

[правіць | правіць зыходнік]

У гады Другой сусветнай вайны НСР практычна страціў канцэптуальныя адрозненні ад нямецкага нацызму. Цанкаўскі рух адназначна падтрымліваў Трэці рейх, выступаў за адпраўку балгарскіх войскаў не толькі ў Югаславію і Грэцыю, але і на Усходні фронт (чаго не дазваляў Барыс III). Улады свядома трымалі Цанкава на дыстанцыі, асцерагаючыся ягонага папулізму, дыктатарскіх амбіцый і дэманстратыўнае блізкасці ад гітлераўскага рэжыму.

Улетку 1944 г. цанкаўцы рыхтавалі новы дзяржаўны пераварот з мэтай устанаўлення пранацысцкага рэжыму, падобнага да салашысцкага у Венгрыі.[6] Аднак, напад савецкіх войскаў і прыход да улады кампартыі рэзка змянілі сітуацыю. Аляксандр Цанкаў пакінуў краіну і ўзначаліў пранямецкі ўрад у Вене. У склад калабарацыянісцкага кабінета ўваходзіў і Хрыста Стацеў.

Актывісты НСР у Балгарыі няўдала спрабавалі арганізаваць некалькі змоў супраць урада Айчыннага фронту. Структуры НСР былі ліквідаваныя, партыя забароненая, некалькі прыкметных лідараў — Тодар Кажухараў, Іван Русеў, Хрыста Калфаў — расстряляны 1 лютага 1945 г. па прыгавору «Народнага суда».

Традыцыя ў сучаснасці

[правіць | правіць зыходнік]

Палітычная традыцыя Народнага сацыяльнага руху была працягнутая на балгарскай антыкамуністычнай эміграцыі. Аляксандр Цанкаў атабарыўся ў Аргенціне і не прымаў актыўнага ўдзелу ў палітыцы, але шэраг дзеячаў НСР уступіў ў Балгарскі нацыянальны фронт (БНФ). Гэтаксама Хрыста Стацеў конфліктаваў за кіраўніцтва з лідарам БНФ Іванам Дочэвым.

У сучаснай балгарскай палітыцы прынцыпы НСР прыкметны ў пазіцыях БНФ і ў меншай ступені — партыі «Атака».

  1. Националенъ свѣтогледъ. Народното социално движение (НСД)
  2. КОНЕЦ ЕВРОПЕЙСКОГО ЛАГЕРЯ / НРБ: трудный разжим. Царство пули
  3. Поппетров, Н. (съставител) (2009). Социално наляво, национализмът — напред. Програмни и организационни документи на български авторитаристки националистически формации. София: ИК «Гутенберг». ISBN 9789546170606
  4. Русский, вглядись в братушек! Вертикаль без преемника
  5. Русский, вглядись в братушек! «Другая Болгария»
  6. Милен Куманов. Политически партии, организации и движения в България и техните лидери 1879—1949. Изд. «Просвета», София, 1991.