Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Наўпакт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Наўпакт
Ναύπακτος
Від на порт Наўпакта з венецыянскай крэпасці
Від на порт Наўпакта з венецыянскай крэпасці
Краіна
Перыферыя
Ном
Каардынаты
Вышыня цэнтра
15 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
18 231 чалавек (2001)
Нацыянальны склад
грэкі
Канфесійны склад
праваслаўныя
Часавы пояс
Тэлефонны код
26340
Паштовы індэкс
30300
Аўтамабільны код
AI, ME
Афіцыйны сайт
Наўпакт на карце Грэцыі
Наўпакт (Грэцыя)
Наўпакт

Наўпакт (грэч. Ναύπακτος) — горад у заходняй Грэцыі, другі па велічыні горад нома Этолія і Акарнанія. Горад размешчаны на паўночным беразе Карынфскага заліва недалёка ад вусця заліва, каля горада мост Рыа-Антырыа. Горад размешчаны ў 15 кіламетрах на паўночны ўсход ад сталіцы рэгіёна Заходняя Грэцыя горада Патры і ў 215 кіламетрах на захад ад Афін. У горадзе пражывае больш за 18 тысяч жыхароў.

Назва горада ўтворана камбінацыяй двух грэчаскіх слоў ναύς наус (карабель) і πήγνυμι пігнумі (будаўнік), гэта значыць назва горада можна перавесці як месца, дзе будуюць караблі.

Помнік Георгію Анемаянісу на бастыёне, пры ўваходзе ў гавань Наўпакта. Побач помнік Сервантэсу, удзельніку бітвы пры Лепанта

У грэчаскіх міфах Наўпакт быў месцам, дзе Геракліды пабудавалі свой флот, каб пераправіцца на Пелапанес. У гістарычныя часы належаў вобласці Лакрыда Азольская. У 455 годзе да н.э. падчас Малой Пелапанескай вайны ў Наўпакце пасяліліся ілоты з Месеніі, якія паўсталі супраць Спарты. Стаўшы саюзнікам Афін Наўпакт служыў важным апорным пунктам для афінян падчас Пелапанескай вайны. У 429 годзе да н.э. каля горада адбылася марская бітва пры Наўпакце, якая мела важнае значэнне ў пачатковы перыяд вайны. Пасля паражэння Афін у Пелапанескай вайне месінцы былі выгнаны з горада і ён перайшоў у рукі локраў. Затым горадам захапілі жыхары Ахеі, у якіх горад адняў фіванскі вайскавод Эпамінонд[1]. Пасля гібелі Эпамінонда ў бітве пры Мантынеі і паслабленні пасле гэтага Фіваў горадам ізноў занялі ахейцы.

Пры ўзмацненні Македоніі ў 340-я гады да н.э. Філіп II заваяваў Факіду і ўвёў македонскі гарнізон у Наўпакт. Далей гістарычныя звесткі супярэчлівыя. Страбон піша, што Наўпакт, які з'яўляўся ўладаннем ахейцаў, быў перададзены Філіпам, у сілу ранейшага абяцання македонскім саюзнікам-эталійцам. Насуперак звесткам Страбона, сведчанне, якое ўзыходзіць да Феопампа, прымушае бачыць у Філіпе, насупраць, саюзніка ахейцаў у барацьбе за Наўпакт: там гаворыцца, што пасля ўзяцця горада Філіпам ці то самі ахейцы знішчылі ўвесь гарнізон Наўпакта, ці то гэта зрабіў македонскі цар па іх рашэнні. Адсюль і неадназначнасць у меркаваннях сучасных даследчыкаў. Большасць аўтараў, мяркуючы, што ў фрагменце Феопампа ўтрымліваецца памылка, лічылі (традыцыйны пункт гледжання), што Наўпакт усё ж быў перададзены македонскім царом эталійцам. Аднак Э. Босварт выказаў на гэты конт іншае меркаванне: трэба давяраць фрагменту Феопампа, Філіп не выканаў сваіх абяцанняў і не аддаў Наўпакт эталійцам, і тады яны самі захапілі горад (зіма 338/37 г. да н.э.); вынікам была карная экспедыцыя, знішчэнне эталійскага гарнізона і вяртанне Наўпакта ахейцам (вясна 337 г. да н.э.); Эталійскі саюз быў тады распушчаны. Тым часам падобны пункт гледжання параўнальна нядаўна раскрытыкаваўся з боку С. К. Сізава, які, па сутнасці, вярнуўся да традыцыйнага погляду на лёс Наўпакта[2].

Пры паслабленні Македоніі ў III стагоддзі да н.э. горад увайшоў у склад Эталійскага саюза. У 191 годзе да н.э. рымляне аблажылі эталійцаў у горадзе, прымусілі іх здацца і перадалі горад у склад Лакрыды. У канцы II стагоддзя да н.э. горад увайшоў у склад рымскай правінцыі Ахая. У часы кіравання імператара Юстыніяна I у 553 годзе нашай эры горад быў цалкам разбураны пры землетрасенні і адбудаваны нанова. Горад быў царкоўным цэнтрам, у Наўпакце была рэзідэнцыя мітрапаліта. Наўпакт уваходзіў у склад візантыйскай фемы Нікопаліс, быў буйным гандлёвым і рэлігійным цэнтрам у Заходняй Грэцыі.

Венецыянская крэпасць у Наўпакце

У Сярэднявеччы горад называўся Лепанта. Пасля Чацвёртага крыжовага паходу ў 1205 годзе горад уваходзіць у склад грэчаскага Эпірскага царства. Пасля развалу Эпірскага царства на кароткі перыяд (1358—1374) горад уваходзіў у склад дзяржавы Дэспатат Ангелакастрон і Лепанта, у якой быў адной з дзвюх сталіц. У 1374 годзе ўвайшоў у склад Дэспатата Арты. У 1401 годзе быў заваяваны Венецыяй. Венецыянцы ўмацавалі горад і пабудавалі на вяршыні ўзгорка крэпасць Кастра, якая ў 1477 годзе вытрымала чатырохмесячную аблогу Асманскай імперыі (крапасныя сцены і вежы захаваліся да нашых дзён). Але ў 1499 годзе горад усёткі быў заваяваны туркамі і стаў часткай Асманскай імперыі. У 1571 годзе каля горада адбылася адна з найбуйнейшых марскіх бітваў у сусветнай гісторыі — Бітва пры Лепанта. Некалькі гадоў таму назад, на марскім бастыёне ва ўваходзе ў гавань, быў усталяваны помнік Сервантэсу, які быў удзельнікам бітвы, дзе атрымаў 3 раненні, у выніку якіх ён страціў сваю руку.

Памятная таблічка ў Наўпакце, прысвечаная Бітве пры Лепанта

У 1674 годзе венецыянцам удалося вярнуць сабе Лепанта, але па ўмовах Карлавіцкага міру 1699 года яны абмянялі яго на Марэю.

Наўпакт быў адным з цэнтраў Грэчаскай вайны за незалежнасць. Тут прыняў пакутніцкую смерць Георгіяс Анемаяніс, герой Грэчаскай рэвалюцыі і адзін з першых брандэрыстаў грэчаскага флоту. З 1829 года горад уваходзіць у склад незалежнай дзяржавы Грэцыя.

Зноскі