Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Fiat

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Fiat
італ.: Fabbrica Italiana Automobili Torino
Тып società per azioni[d]
Лістынг на біржы Італьянская фондавая біржа
Заснаванне 11 ліпеня 1899
Заснавальнікі Giovanni Agnelli[d]
Краіна
Адрас
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя аўтамабіль
Абарот
  • 800 млн $ (2012)[1]
Матчына кампанія Stellantis Italy
Даччыныя кампаніі Fiat-Automobil-Verkaufsgesellschaft[d]
Сайт fiat.com (англ.)(італ.)(ням.)

Fiat S.p.A. (італ.: Fabbrica Italiana Automobili Torino, літ. Італьянская аўтамабільная фабрыка ў Турыне) — італьянскі аўтамабільны канцэрн. Асноўная вытворчасць размешчана ў Турыне (Паўночная Італія). Заснаваны ў 1899 годзе. З 2021 года ўваходзіць у карпарацыю Stellantis.

Ларэнца Дэлеані[d]. «Заснавальнікі ФІАТ». 1. Луіджы Дамявіна, 2. Чэзарэ Горыа Гаці, 3. Раберта Біскарэці дзі Руфія, 4. Карла Рака, 5. Эмануэле Качэрана дзі Брыкеразіа, 6. Мікеле Чэрыяна Майнеры, 7. Джавані Аньелі, 8. Лудовіка Скарфіёці, 9. Альфонса Ферэра

Пад назвай «Società Anonima Fabbrica Italiana di Automobili — Torino» заснавана 11 ліпеня 1899 года ў Турыне групай інвестараў. Дзевяць партнёраў унеслі статутны капітал у памеры 800 000 лір, падзелены на 4 000 акцый. Прэзідэнтам быў абраны Лудовіка Скарфіёці, генеральным дырэктарам стаў Джавані Аньелі, тэхнічнае кіраўніцтва ажыццяўляў Арыстыд Фачолі. Менавіта Фачолі спраектаваў першую мадэль маркі — Fiat 3½ HP. З 1906 года Аньелі становіцца асноўным акцыянерам[2].

Кампанія вырабляе легкавыя аўтамабілі пад маркамі «Фіат», «Альфа Рамэа», «Лянча», «Ферары», «Мазераці» і грузавыя пад маркай «Івека». Таксама Fiat — адзін з найбуйных вытворцаў сельскагаспадарчай і будаўнічай тэхнікі ў свеце. Шматгадовы крызіс вымусіў кампанію прадаць авіябудаўнічае, выдавецкае і шэраг іншых падраздзяленняў.

У асноўным, дзейнасць маркі сканцэнтравана на рынках Еўропы і Паўднёвай Амерыкі. У 2021 годзе на гэтыя два рэгіёны прыпадала 97 % сусветных продажаў брэнда. На Паўднёвую Амерыку прыйшлося 40 % ад агульнай колькасці, на Еўропу — 57 %. 21 % ад усіх аўтамабіляў было прададзена ў Італіі. Кампанія спрабавала пашырыць сваю прысутнасць на іншых рынках, такіх як ЗША, Індыя, Расія і Кітай, у некаторых выпадках беспаспяхова. У Кітаі і Індыі на дадзены момант Fiat не прадстаўлены, у астатнім свеце прадаў усяго каля 36 000 адзінак[3].

У 2022 годзе Fiat прадаў 1,17 мільёна адзінак. З’яўляецца 18-ай сярод самых прадаваных марак у свеце, і самай прадаванай у складзе Stellantis (доля Фіата ў продажах Stellantis — 20 %)[4].

Актуальны мадэльны шэраг

[правіць | правіць зыходнік]

Легкавыя аўтамабілі

[правіць | правіць зыходнік]

Мадэлі для еўрапейскага рынка

[правіць | правіць зыходнік]


Мадэлі для паўднёваамерыканскага рынка

[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычныя мадэлі

[правіць | правіць зыходнік]
  1. SIPRI Arms Industry DatabaseСтакгольмскі інстытут даследавання праблем міру.
  2. Fabio Gemelli. Così 125 anni fa nasceva Fiat, con Agnelli che entrò all'ultimo minuto (італ.). it.motor1.com (11 ліпеня 2024). Праверана 15 ліпеня 2024.
  3. Felipe Munoz. Italia vs Brasile: le due facce della Fiat (італ.). it.motor1.com (29 верасня 2022). Праверана 29 верасня 2022.
  4. Juan Felipe Munoz. Details About Fiat Brand Global Sales In 2022 (англ.). motor1.com (17 сакавіка 2023). Праверана 6 мая 2023.