Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Holden

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Holden
англ.: Holden
Тып падраздзяленне[d]
Заснаванне 1856
Скасавана 1 студзеня 2021
Заснавальнікі Edward Holden[d]
Краіна
Адрас
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя аўтамабіль
Матчына кампанія General Motors
Сайт holden.com.au (англ.)

Holden — аўстралійскі вытворца аўтамабіляў, першапачаткова незалежны, затым аддзяленне General Motors.

Джэймс Аляксандр Холдэн іміграваў у Паўднёвую Аўстралію з Англіі ў 1852 і ў 1856 утварыў фірму J.A Holden and Co, у Адэлаідзе. 1905 Эдвард Вівал Холдэн, сын Джэймса, увайшоў у справу цікавячыся аўтамабілямі. Фірма развілася праз партнёраў і ў 1908, Holden і Frost пачалі выпуск запчастак для аўтамабіляў. 1913 фірма вырабляла калыскі для матацыклаў. З 1917 гандлёвыя памежнасці, прывялі да ўтварэння новай кампаніі ў 1919 Holden’s Motor Body Builders Ltd (HMBB). Тады Holden усталёўваў свае кузавы на імпартуемыя шасі, для Chevrolet. У 1931 General Motors купіў бізнес і сфармаваў General Motors-Holden’s Ltd. У 1998 быў пераназваны Holden Ltd і ў траўні 2005, стаў вядомы як GM Holden Ltd.

20 кастрычніка 2017 гады з канвеера прадпрыемства GM Holden у мястэчку Элізабэт  (англ.) (прыгарад Адэлаіды) сышоў апошні аўтамабіль. За ўвесь час было пабудавана 7 687 675 аўтамабіляў. Апошняй сабранай машынай стаў седан Holden Commodore з кузавам чырвонага колеру[1]. З закрыццём заводаў на тэрыторыі Аўстраліі кампанія Holden не была зачынена. Пад маркай Holden працягвалася рэалізацыя машын канцэрна GM, імпартуемых у Аўстралію. У складзе кампаніі заставаліся падраздзяленні, якія займаліся адаптацыяй аўтамабіляў да ўмоў аўстралійскага рынку: навукова-даследчы цэнтр, дызайн-студыя і выпрабавальны палігон.

У лютым 2020 года было абвешчана, што марка Holden будзе ліквідаваная[2]. Гэта было звязана з тым, што General Motors для аптымізацыі бізнесу вырашыла пакінуць рынкі з левабаковым рухам. Былі закрытыя ўсе падраздзяленні: National Sales Company, GM Holden Engineering, GM Design Australia, Holden Financial Services і Maven Australia. У 2021 годзе марку канчаткова ліквідавалі, спыніліся продажы і ўсе працы па дызайне і інжынірынгу.

Зноскі

  1. Here it is: the last Holden Commodore to roll off the Elizabeth production line (англ.). news.com.au (20 кастрычніка 2017). Праверана 2 лютага 2020.
  2. Holden Brand Officially Axed In Australia By GM (англ.). motor1.com (17 лютага 2020). Праверана 19 лютага 2020.