Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

QAnon

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Штандар QAnon на мітынгу за Другую Папраўку ў Рычмандзе, 2020 г. Надпіс кажа: «Куды ідзе адзін з нас — туды ідзём усе мы разам».

QAnon (/ˌkjuːəˈnɒn/) — гэта тэорыя змовы, якая зарадзілася ў інтэрнэце, а таксама палітычны рух сярод праварадыкальных колаў ЗША. Яна сцвярджае, што ў свеце існуе сакрэтнае кола дужа ўплывовых сатаністаў-педафілаў-канібалаў у асяроддзі выбітных грамадзян Заходняга Свету, якія кіруюць міжнароднай сеткай па гандлю дзецьмі для дзіцячай прастытуцыі. Гэтае ж кола, па меркаванні прыхільнікаў QAnon, планавала змову супраць 45-га прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які, быццам, хоча знішчыць гэтае кола дзеля дабра ва ўсім свеце. Менавіта ў сэнсе, які, на іх думку, падцвяржае іх тэорыю, прыхільнікі QAnon інтэрпрэтуюць шматлікія цытаты Дональда Трампа, у тым ліку і неаднаразова ўжытую ім формулу «Асушыце балота!» («Drain the swamp!»), якой ён шмат разоў намякаў на тое, што плануе разбурыць палітычны істэблішмент у ЗША.

Прыхільнік QAnon на маршы ў падтрымку Трампа ў Манчэстэры. На ягонай цішотцы напісана «Мы — Q!».

Некалькі вядомых прыхільнікаў QAnon, пачынаючы з яе нараджэння, ужо паспелі патрапіць пад суд у ЗША, у тым ліку за дамашні тэрарызм. У пракурорскіх колах ЗША тэорыя іншы раз характэрызуецца як «секта» альбо «культ».

Нарадзілася тэорыя QAnon на 4chan ў 2017 годзе.

Вядомыя прыхільнікі QAnon

[правіць | правіць зыходнік]