Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

ISO 3166-1

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

ISO 3166-1 — частка стандарту ISO 3166 Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі, якая вызначае коды назваў краінаў, залежных тэрыторыяў і асаблівых раёнаў геаграфічнага інтарэсу. Для кожнага аб’екту стандарт вызначае тры розныя коды:

Літарныя коды былі ўпершыню ўведзены ў ISO 3166 у 1974 годзе, а лічбавыя — у 1981. З 1997 году, з таго часу, як стандарт ISO 3166 быў падзелены на тры часткі[1], коды краінаў публікуюцца ў асобным ISO 3166-1.[2]

ISO 3166-1 шырока выкарыстоўваецца іншымі стандартамі і міжнароднымі арганізацыямі[3] для ўніфікацыі абмену таварамі і інфармацыяй. Тым ня менш, гэта не адзіны стандарт кодаў краінаў. Іншыя сыстэмы кодаў, якія выкарыстоўваюцца шматлікімі міжнароднымі арганізацыямі, часткова альбо цалкам не сумяшчальныя з ISO 3166-1[4].

Крытэры ўключэньня ў стандарт

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стандартам на дадзены момант прысвоены афіцыйныя коды 246 краінам, тэрыторыям і раёнам геаграфічнага інтарэсу. У адпаведнасьці з правіламі Агенцтва падтрымкі стандарту ISO 3166 (па-ангельску: ISO 3166 Maintenance Agency, скарочана ISO 3166/MA) адзіны шлях увесьці новы код/назву краіны ў стандарт — гэта апублікаваць яго ў адной з наступных дзьвюх крыніц[5]:

  • Тэрміналягічны бюлетэнь ААН «Назвы краінаў» (па-ангельску: «Country Names»), ці
  • Коды краінаў і рэгіёнаў для статыстычнага выкарыстаньня[6] Статыстычнага аддзяленьня ААН.

Для таго, каб быць уключанай у бюлетэнь «Назвы краінаў», краіна або тэрыторыя павінна задавальняць любой зь ніжэйпералічаных умоваў:

Як толькі краіна альбо тэрыторыя зьявіцца ў адной зь дзьвюх вышэйзгаданых крыніц, яна аўтаматычна будзе даданая ў ISO 3166-1.

Інфармацыя, каторую зьмяшчае стандарт

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ISO 3166-1 афіцыйна публікуецца на ангельскай і францускай мовах. Пачынаючы з другой рэдакцыі ISO 3166-1, для кожнага запісу стандарт вызначае наступныя даныя:

  1. Кароткае імя краіны на ангельскай (францускай) мове
  2. Кароткае імя краіны на ангельскай (францускай) мове малымі літарамі
  3. Поўнае імя краіны на ангельскай (францускай) мове
  4. Код Alpha-2
  5. Код Alpha-3
  6. Лічбавы код
  7. Заўвагі
  8. Незалежнасьць (наяўнасьць сымбаля # азначае, што краіна зьяўляецца сувэрэннай дзяржавай)
  9. Дадатковая інфармацыя: адміністрацыйная(-ыя) мова(-ы) alpha-2
  10. Дадатковая інфармацыя: адміністрацыйная(-ыя) мова(-ы) alpha-3
  11. Дадатковая інфармацыя: лякалізаваная кароткая назва краіны.

Афіцыйна назначаныя коды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ніжэй прыведзены поўны сьпіс краінаў і тэрыторыяў у адпаведнасьці з ISO 3166-1 у альфабэтнай пасьлядоўнасьці.

Націснуўшы на кнопку каля тэксту любой з калёнак, можна зьмяніць сыходную пасьлядоўнасьць адсартаваўшы табліцу па гэтай калёнцы.

Парадкавы
нумар
Краіна Alpha-2 Alpha-3 Лічбавы код Коды ISO 3166-2
1 Сьцяг Злучаных Арабскіх Эміратаў ААЭ AE ARE 784 ISO 3166-2:AE
2 Сьцяг Азэрбайджану Азэрбайджан AZ AZE 031 ISO 3166-2:AZ
3 Сьцяг Альбаніі Альбанія AL ALB 008 ISO 3166-2:AL
4 Сьцяг Альжыру Альжыр DZ DZA 012 ISO 3166-2:DZ
5 Сьцяг Аляндзкіх выспаў Аляндзкія астравы AX ALA 248 ISO 3166-2:AX
6 Сьцяг Аману Аман OM OMN 512 ISO 3166-2:OM
7 Сьцяг Амэрыканскіх Віргінскіх выспаў Амэрыканскія Віргінскія выспы VI VIR 850 ISO 3166-2:VI
8 Сьцяг Амэрыканскага Самоа Амэрыканскае Самоа AS ASM 016 ISO 3166-2:AS
9 Сьцяг Ангільі Ангілья AI AIA 660 ISO 3166-2:AI
10 Сьцяг Анголы Ангола AO AGO 024 ISO 3166-2:AO
11 Сьцяг Андоры Андора AD AND 020 ISO 3166-2:AD
12 Сьцяг Антарктыды Антарктыда AQ ATA 010 ISO 3166-2:AQ
13 Сьцяг Антыгуа і Барбуды Антыгуа і Барбуда AG ATG 028 ISO 3166-2:AG
14 Сьцяг Аргентыны Аргентына AR ARG 032 ISO 3166-2:AR
15 Сьцяг Армэніі Армэнія AM ARM 051 ISO 3166-2:AM
16 Сьцяг Арубы Аруба AW ABW 533 ISO 3166-2:AW
17 Сьцяг Аўстраліі Аўстралія AU AUS 036 ISO 3166-2:AU
18 Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя AT AUT 040 ISO 3166-2:AT
19 Сьцяг Аўганістану Аўганістан AF AFG 004 ISO 3166-2:AF
21 Сьцяг Баўгарыі Баўгарыя BG BGR 100 ISO 3166-2:BG
22 Сьцяг Багамаў Багамы BS BHS 044 ISO 3166-2:BS
23 Сьцяг Балівіі Балівія BO BOL 068 ISO 3166-2:BO
24 Сьцяг Банглядэш Банглядэш BD BGD 050 ISO 3166-2:BD
25 Сьцяг Барбадасу Барбадас BB BRB 052 ISO 3166-2:BB
26 Сьцяг Бахрэйну Бахрэйн BH BHR 048 ISO 3166-2:BH
27 Сьцяг Бацваны Батсвана BW BWA 072 ISO 3166-2:BW
28 Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь BY BLR 112 ISO 3166-2:BY
29 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Босьнія і Герцагавіна BA BIH 070 ISO 3166-2:BA
30 Сьцяг Бразыліі Бразылія BR BRA 076 ISO 3166-2:BR
31 Сьцяг Брунэю Брунэй BN BRN 096 ISO 3166-2:BN
32 Сьцяг Брытанскіх Віргінскіх выспаў Брытанскія Віргінскія выспы VG VGB 092 ISO 3166-2:VG
33 Сьцяг Брытанскай тэрыторыі ў Індыйскім акіяне Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне IO IOT 086 ISO 3166-2:IO
34 Сьцяг Бувэ Бувэ BV BVT 074 ISO 3166-2:BV
35 Сьцяг Буркіна-Фасо Буркіна-Фасо BF BFA 854 ISO 3166-2:BF
36 Сьцяг Бурундзі Бурундзі BI BDI 108 ISO 3166-2:BI
37 Сьцяг Бутану Бутан BT BTN 064 ISO 3166-2:BT
38 Сьцяг Бэлізу Бэліз BZ BLZ 084 ISO 3166-2:BZ
39 Сьцяг Бэльгіі Бэльгія BE BEL 056 ISO 3166-2:BE
40 Сьцяг Бэніну Бэнін BJ BEN 204 ISO 3166-2:BJ
41 Сьцяг Бярмудзкіх выспаў Бэрмуды BM BMU 060 ISO 3166-2:BM
42 Сьцяг Віетнаму Віетнам VN VNM 704 ISO 3166-2:VN
43 Сьцяг Вануату Вануату VU VUT 548 ISO 3166-2:VU
44 Сьцяг Ватыкану Ватыкан VA VAT 336 ISO 3166-2:VA
45 Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына HU HUN 348 ISO 3166-2:HU
46 Сьцяг Выспы Мэн Выспа Мэн IM IMN 833 ISO 3166-2:IM
47 Сьцяг Выспы Раства Востраў Раства CX CXR 162 ISO 3166-2:CX
48 Сьцяг Выспы Сьвятой Алены Выспы Сьвятой Гелены, Ушэсьця і Трыстан-да-Кунья SH SHN 654 ISO 3166-2:SH
49 Сьцяг Ўоліс і Футуна Выспы Ўоліс і Футуна WF WLF 876 ISO 3166-2:WF
50 Сьцяг Выспаў Кука Выспы Кука CK COK 184 ISO 3166-2:CK
51 Сьцяг Выспаў Піткейрна Выспы Піткейрна PN PCN 612 ISO 3166-2:PN
52 Сьцяг Вэнэсуэлы Вэнэсуэла VE VEN 862 ISO 3166-2:VE
53 Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія GB GBR 826 ISO 3166-2:GB
54 Сьцяг Гаіці Гаіці HT HTI 332 ISO 3166-2:HT
55 Сьцяг Габону Габон GA GAB 266 ISO 3166-2:GA
56 Сьцяг Гамбіі Гамбія GM GMB 270 ISO 3166-2:GM
57 Сьцяг Ганы Гана GH GHA 288 ISO 3166-2:GH
58 Сьцяг Гандурасу Гандурас HN HND 340 ISO 3166-2:HN
59 Сьцяг Ганконгу Ганконг HK HKG 344 ISO 3166-2:HK
60 Сьцяг Гаяны Гаяна GY GUY 328 ISO 3166-2:GY
61 Сьцяг Гвінэі-Бісаў Гвінэя-Бісаў GW GNB 624 ISO 3166-2:GW
62 Сьцяг Гвінэі Гвінэя GN GIN 324 ISO 3166-2:GN
63 Сьцяг Гвадэлюпы Гвадэлюпа GP GLP 312 ISO 3166-2:GP
64 Сьцяг Гватэмалы Гватэмала GT GTM 320 ISO 3166-2:GT
65 Сьцяг Гернсі Гернсі GG GGY 831 ISO 3166-2:GG
66 Сьцяг Гібралтару Гібральтар GI GIB 292 ISO 3166-2:GI
67 Сьцяг Гішпаніі Гішпанія ES ESP 724 ISO 3166-2:ES
68 Сьцяг Грузіі Грузія GE GEO 268 ISO 3166-2:GE
69 Сьцяг Грэнады Грэнада GD GRD 308 ISO 3166-2:GD
70 Сьцяг Грэнляндыі Грэнляндыя GL GRL 304 ISO 3166-2:GL
71 Сьцяг Грэцыі Грэцыя GR GRC 300 ISO 3166-2:GR
72 Сьцяг Гуаму Гуам GU GUM 316 ISO 3166-2:GU
73 Сьцяг выспаў Гэрд і МакДоналд Гэрд і МакДональд HM HMD 334 ISO 3166-2:HM
74 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ДР Конга CD COD 180 ISO 3166-2:CD
75 Сьцяг Дамінікі Дамініка DM DMA 212 ISO 3166-2:DM
76 Сьцяг Дамініканскай Рэспублікі Дамініканская Рэспубліка DO DOM 214 ISO 3166-2:DO
77 Данія Данія DK DNK 208 ISO 3166-2:DK
78 Сьцяг Джыбуці Джыбуці DJ DJI 262 ISO 3166-2:DJ
79 Сьцяг Джэрсі Джэрзі JE JEY 832 ISO 3166-2:JE
80 Сьцяг Емэна Емэн YE YEM 887 ISO 3166-2:YE
81 Сьцяг ЗША ЗША US USA 840 ISO 3166-2:US
82 Сьцяг Замбіі Замбія ZM ZMB 894 ISO 3166-2:ZM
83 Сьцяг Заходняй Сахары Заходняя Сахара EH ESH 732 ISO 3166-2:EH
84 Сьцяг Зімбабвэ Зымбабвэ ZW ZWE 716 ISO 3166-2:ZW
85 Сьцяг ЗША Зьнешнія малыя выспы (ЗША) UM UMI 581 ISO 3166-2:UM
86 Сьцяг Кіпру Кіпр CY CYP 196 ISO 3166-2:CY
87 Сьцяг Ізраілю Ізраіль IL ISR 376 ISO 3166-2:IL
88 Сьцяг Інданэзіі Інданэзія ID IDN 360 ISO 3166-2:ID
89 Сьцяг Індыі Індыя IN IND 356 ISO 3166-2:IN
90 Сьцяг Іраку Ірак IQ IRQ 368 ISO 3166-2:IQ
91 Сьцяг Ірану Іран IR IRN 364 ISO 3166-2:IR
92 Сьцяг Ірляндыі Ірляндыя IE IRL 372 ISO 3166-2:IE
93 Сьцяг Ісьляндыі Ісьляндыя IS ISL 352 ISO 3166-2:IS
94 Сьцяг Італіі Італія IT ITA 380 ISO 3166-2:IT
95 Сьцяг Кірыбаці Кірыбаці KI KIR 296 ISO 3166-2:KI
96 Сьцяг Кітаю Кітай CN CHN 156 ISO 3166-2:CN
97 Сьцяг КНДР КНДР KP PRK 408 ISO 3166-2:KP
98 Сьцяг Каба-Вэрдэ Каба-Вэрдэ CV CPV 132 ISO 3166-2:CV
99 Сьцяг Казахстану Казахстан KZ KAZ 398 ISO 3166-2:KZ
100 Сьцяг Кайманавых выспаў Кайманавы выспы KY CYM 136 ISO 3166-2:KY
101 Сьцяг Какосавых выспаў Какосавыя выспы CC CCK 166 ISO 3166-2:CC
102 Сьцяг Калюмбіі Калюмбія CO COL 170 ISO 3166-2:CO
103 Сьцяг Камбоджы Камбоджа KH KHM 116 ISO 3166-2:KH
104 Сьцяг Каморскіх выспаў Каморскія выспы KM COM 174 ISO 3166-2:KM
105 Сьцяг Камэруну Камэрун CM CMR 120 ISO 3166-2:CM
106 Сьцяг Канады Канада CA CAN 124 ISO 3166-2:CA
107 Сьцяг Катару Катар QA QAT 634 ISO 3166-2:QA
108 Сьцяг Кеніі Кенія KE KEN 404 ISO 3166-2:KE
109 Сьцяг Рэспублікі Конга Конга CG COG 178 ISO 3166-2:CG
110 Сьцяг Коста Рыкі Коста-Рыка CR CRI 188 ISO 3166-2:CR
111 Сьцяг Кот-д’Івуару Кот д'Івуар CI CIV 384 ISO 3166-2:CI
112 Сьцяг Кубы Куба CU CUB 192 ISO 3166-2:CU
113 Сьцяг Кувэйту Кувэйт KW KWT 414 ISO 3166-2:KW
114 Сьцяг Кыргыстану Кыргыстан KG KGZ 417 ISO 3166-2:KG
115 Сьцяг Лібіі Лібія LY LBY 434 ISO 3166-2:LY
116 Сьцяг Лібану Лібан LB LBN 422 ISO 3166-2:LB
117 Сьцяг Лібэрыі Лібэрыя LR LBR 430 ISO 3166-2:LR
118 Сьцяг Ліхтэнштайну Ліхтэнштайн LI LIE 438 ISO 3166-2:LI
119 Сьцяг Лаосу Лаос LA LAO 418 ISO 3166-2:LA
120 Сьцяг Латвіі Латвія LV LVA 428 ISO 3166-2:LV
121 Сьцяг Лесота Лесота LS LSO 426 ISO 3166-2:LS
122 Сьцяг Летувы Летува LT LTU 440 ISO 3166-2:LT
123 Сьцяг Люксэмбургу Люксэмбург LU LUX 442 ISO 3166-2:LU
124 Сьцяг М'янмы М’янма MM MMR 104 ISO 3166-2:MM
125 Сьцяг Маўрыкія Маўрыкій MU MUS 480 ISO 3166-2:MU
126 Сьцяг Маўрытаніі Маўрытанія MR MRT 478 ISO 3166-2:MR
127 Сьцяг Маёты Маёта YT MYT 175 ISO 3166-2:YT
128 Сьцяг Мадагаскару Мадагаскар MG MDG 450 ISO 3166-2:MG
129 Сьцяг Мазамбіку Мазамбік MZ MOZ 508 ISO 3166-2:MZ
130 Макао Макао MO MAC 446 ISO 3166-2:MO
131 Сьцяг Паўночнай Македоніі Паўночная Македонія MK MKD 807 ISO 3166-2:MK
132 Сьцяг Малі Малі ML MLI 466 ISO 3166-2:ML
133 Сьцяг Малаві Малаві MW MWI 454 ISO 3166-2:MW
134 Сьцяг Малайзіі Малайзія MY MYS 458 ISO 3166-2:MY
135 Сьцяг Малдовы Малдова MD MDA 498 ISO 3166-2:MD
136 Сьцяг Мальдыўскай Рэспублікі Мальдывы MV MDV 462 ISO 3166-2:MV
137 Сьцяг Мальты Мальта MT MLT 470 ISO 3166-2:MT
138 Сьцяг Манака Манака MC MCO 492 ISO 3166-2:MC
139 Сьцяг Манголіі Манголія MN MNG 496 ISO 3166-2:MN
140 Сьцяг Мансэрату Мансэрат MS MSR 500 ISO 3166-2:MS
141 Сьцяг Марока Марока MA MAR 504 ISO 3166-2:MA
142 Сьцяг Мартынікі Мартыніка MQ MTQ 474 ISO 3166-2:MQ
143 Сьцяг Маршалавых выспаў Маршалавы выспы MH MHL 584 ISO 3166-2:MH
144 Сьцяг Мэксыкі Мэксыка MX MEX 484 ISO 3166-2:MX
145 Сьцяг Нігера Нігер NE NER 562 ISO 3166-2:NE
146 Сьцяг Нігерыі Нігерыя NG NGA 566 ISO 3166-2:NG
147 Сьцяг Нідэрляндзкіх Антылаў Нідэрляндзкія Антылы AN ANT 530 ISO 3166-2:AN
148 Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды NL NLD 528 ISO 3166-2:NL
149 Сьцяг Нікарагуа Нікарагуа NI NIC 558 ISO 3166-2:NI
150 Сьцяг Ніуе Ніуе NU NIU 570 ISO 3166-2:NU
151 Сьцяг Намібіі Намібія NA NAM 516 ISO 3166-2:NA
152 Сьцяг Нарвэгіі Нарвэгія NO NOR 578 ISO 3166-2:NO
153 Сьцяг Науру Науру NR NRU 520 ISO 3166-2:NR
154 Сьцяг Новай Зэляндыі Новая Зэляндыя NZ NZL 554 ISO 3166-2:NZ
155 Сьцяг Новай Каледоніі Новая Каледонія NC NCL 540 ISO 3166-2:NC
156 Сьцяг Норфалка NF NFK 574 ISO 3166-2:NF
157 Сьцяг Нэпалу Нэпал NP NPL 524 ISO 3166-2:NP
158 Сьцяг Нямеччыны Нямеччына DE DEU 276 ISO 3166-2:DE
159 Сьцяг ПАР Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка ZA ZAF 710 ISO 3166-2:ZA
160 Сьцяг Паўднёвай Георгіі і Паўднёвых Сэндвічавых выспаў Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сэндвічавыя выспы GS SGS 239 ISO 3166-2:GS
161 Сьцяг Паўночных Марыянскіх Выспаў Паўночныя Марыянскія Выспы MP MNP 580 ISO 3166-2:MP
162 Сьцяг Пакістану Пакістан PK PAK 586 ISO 3166-2:PK
163 Сьцяг Палаў Палаў PW PLW 585 ISO 3166-2:PW
164 Сьцяг Палестыны Палестына PS PSE 275 ISO 3166-2:PS
165 Сьцяг Панамы Панама PA PAN 591 ISO 3166-2:PA
166 Сьцяг Папуа-Новай Гвінэі PG PNG 598 ISO 3166-2:PG
167 Сьцяг Парагваю Парагвай PY PRY 600 ISO 3166-2:PY
168 Сьцяг Партугаліі Партугалія PT PRT 620 ISO 3166-2:PT
169 Сьцяг Польшчы Польшча PL POL 616 ISO 3166-2:PL
170 Сьцяг Пуэрта-Рыка Пуэрта-Рыка PR PRI 630 ISO 3166-2:PR
171 Сьцяг Пэру Пэру PE PER 604 ISO 3166-2:PE
171 Сьцяг Расеі Расея RU RUS 643 ISO 3166-2:RU
172 Сьцяг Руанды Руанда RW RWA 646 ISO 3166-2:RW
173 Сьцяг Румыніі Румынія RO ROU 642 ISO 3166-2:RO
174 Сьцяг Паўднёвай Карэі Рэспубліка Карэя KR KOR 410 ISO 3166-2:KR
175 Сьцяг Рэюньёна Рэюньён RE REU 638 ISO 3166-2:RE
176 Сьцяг Сьера-Леонэ Сьера-Леонэ SL SLE 694 ISO 3166-2:SL
177 Сьцяг Саламонавых выспаў Саламонавы выспы SB SLB 090 ISO 3166-2:SB
178 Сьцяг Сальвадору Сальвадор SV SLV 222 ISO 3166-2:SV
179 Сьцяг Самалі Самалі SO SOM 706 ISO 3166-2:SO
180 Сьцяг Самоа Самоа WS WSM 882 ISO 3166-2:WS
181 Сьцяг Сан-Тамэ і Прынсыпі Сан-Тамэ і Прынсыпі ST STP 678 ISO 3166-2:ST
182 Сьцяг Сан-Марына Сан-Марына SM SMR 674 ISO 3166-2:SM
183 Сьцяг Саудаўскай Арабіі Саудаўская Арабія SA SAU 682 ISO 3166-2:SA
184 Сьцяг Свазілэнду Свазілэнд SZ SWZ 748 ISO 3166-2:SZ
185 Сьцяг Славаччыны Славаччына SK SVK 703 ISO 3166-2:SK
186 Сьцяг Славеніі Славенія SI SVN 705 ISO 3166-2:SI
187 Сьцяг Судану Судан SD SDN 736 ISO 3166-2:SD
188 Сьцяг Сурынаму Сурынам SR SUR 740 ISO 3166-2:SR
189 Сьцяг Сынгапуру Сынгапур SG SGP 702 ISO 3166-2:SG
190 Сьцяг Сырыі Сырыя SY SYR 760 ISO 3166-2:SY
191 Сьцяг Сьвятой Люсіі Сьвятая Люсія LC LCA 662 ISO 3166-2:LC
192 Сьцяг Сьвятога Вінцэнта і Грэнадзінаў Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны VC VCT 670 ISO 3166-2:VC
193 Сьцяг Сьвятога Кітса і Нэвіса Сьвяты Кітс і Нэвіс KN KNA 659 ISO 3166-2:KN
194 Сьцяг Сьвятога П'ера і Міквэлона Сэн-П’ер і Мікелён PM SPM 666 ISO 3166-2:PM
195 Сьцяг Сэйшэлаў Сэйшэльскія выспы SC SYC 690 ISO 3166-2:SC
196 Сьцяг Сэн-Бартэльмі Сэн-Бартэльмі BL BLM 652 ISO 3166-2:BL
197 Сьцяг Сэн-Мартэн Сэн-Мартэн MF MAF 663 ISO 3166-2:MF
198 Сьцяг Сэнэгалу Сэнэгал SN SEN 686 ISO 3166-2:SN
199 Сьцяг Сэрбіі Сэрбія RS SRB 688 ISO 3166-2:RS
200 Сьцяг Таджыкістану Таджыкістан TJ TJK 762 ISO 3166-2:TJ
201 Сьцяг Тайваня Тайвань TW TWN 158 ISO 3166-2:TW
202 Сьцяг Тайлянду Тайлянд TH THA 764 ISO 3166-2:TH
203 Сьцяг Такелаў Такелаў TK TKL 772 ISO 3166-2:TK
204 Сьцяг Танзаніі Танзанія TZ TZA 834 ISO 3166-2:TZ
205 Сьцяг Таркса і Кэйкаса Тэркс і Кэйкас TC TCA 796 ISO 3166-2:TC
206 Сьцяг Тога Тога TG TGO 768 ISO 3166-2:TG
207 Сьцяг Тонга Тонга TO TON 776 ISO 3166-2:TO
208 Сьцяг Трынідада і Табага Трынідад і Табага TT TTO 780 ISO 3166-2:TT
209 Сьцяг Тувалу Тувалу TV TUV 798 ISO 3166-2:TV
210 Сьцяг Тунісу Туніс TN TUN 788 ISO 3166-2:TN
211 Сьцяг Туркмэністану Туркмэністан TM TKM 795 ISO 3166-2:TM
212 Сьцяг Турэччыны Турэччына TR TUR 792 ISO 3166-2:TR
213 Сьцяг Уганды Уганда UG UGA 800 ISO 3166-2:UG
214 Сьцяг Узбэкістана Узбэкістан UZ UZB 860 ISO 3166-2:UZ
215 Сьцяг Украіны Украіна UA UKR 804 ISO 3166-2:UA
216 Сьцяг Уругваю Уругвай UY URY 858 ISO 3166-2:UY
217 Сьцяг Тымор-Лешці Усходні Тымор TL TLS 626 ISO 3166-2:TL
218 Сьцяг Фіджы Фіджы FJ FJI 242 ISO 3166-2:FJ
219 Сьцяг Філіпінаў Філіпіны PH PHL 608 ISO 3166-2:PH
220 Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя FI FIN 246 ISO 3166-2:FI
221 Сьцяг альклендзкіх астравоў FK FLK 238 ISO 3166-2:FK
222 Сьцяг Фарэрскіх выспаў Фарэрскія выспы FO FRO 234 ISO 3166-2:FO
223 Сьцяг Францускіх Паўднёвых Тэрыторый Францускія Паўднёвыя Тэрыторыі TF ATF 260 ISO 3166-2:TF
224 Сьцяг Францускай Гвіяны Француская Гвіяна GF GUF 254 ISO 3166-2:GF
225 Сьцяг Французскае Палінэзіі Француская Палінэзія PF PYF 258 ISO 3166-2:PF
226 Сьцяг Францыі Францыя FR FRA 250 ISO 3166-2:FR
227 Сьцяг Мікранэзіі Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі FM FSM 583 ISO 3166-2:FM
228 Сьцяг Харватыі Харватыя HR HRV 191 ISO 3166-2:HR
229 Сьцяг Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка CF CAF 140 ISO 3166-2:CF
230 Сьцяг Чада Чад TD TCD 148 ISO 3166-2:TD
231 Сьцяг Чарнагорыі Чарнагорыя ME MNE 499 ISO 3166-2:ME
232 Сьцяг Чылі Чылі CL CHL 152 ISO 3166-2:CL
233 Сьцяг Чэхіі Чэхія CZ CZE 203 ISO 3166-2:CZ
234 Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя CH CHE 756 ISO 3166-2:CH
235 Сьцяг Швэцыі Швэцыя SE SWE 752 ISO 3166-2:SE
236 Сьцяг Шпіцбэргену і Яна Маена Шпіцбэрген і Ян Маен SJ SJM 744 ISO 3166-2:SJ
237 Сьцяг Шры-Ланкі Шры-Ланка LK LKA 144 ISO 3166-2:LK
238 Сьцяг Эгіпту Эгіпет EG EGY 818 ISO 3166-2:EG
239 Сьцяг Эквадора Эквадор EC ECU 218 ISO 3166-2:EC
240 Сьцяг Экватарыяльнай Гвінэі Экватарыяльная Гвінэя GQ GNQ 226 ISO 3166-2:GQ
241 Сьцяг Эрытрэі Эрытрэя ER ERI 232 ISO 3166-2:ER
242 Сьцяг Эстоніі Эстонія EE EST 233 ISO 3166-2:EE
243 Сьцяг Этыёпіі Этыёпія ET ETH 231 ISO 3166-2:ET
244 Сьцяг Ямайкі Ямайка JM JAM 388 ISO 3166-2:JM
245 Сьцяг Японіі Японія JP JPN 392 ISO 3166-2:JP
246 Сьцяг Ярданіі Ярданія JO JOR 400 ISO 3166-2:JO

Зарэзэрваваныя і ўласна назначаныя коды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акрамя афіцыйна назначаных кодаў сыстэма кадаваньня можа быць пашыраная зарэзэрваванымі кодамі і кодамі, каторыя могуць ўжываць у сваіх сыстэмах карыстальнікі стандарту.[7]

Каб пазьбегнуць у сыстэмах кадаваньня праблем пры зьменах у сьпісе кодаў, а таксама для большай гнуткасьці стандарту, Агенцтва падтрымкі стандарту можа вылучаць коды, якія абавязваецца не выкарыстоўваць для іншых мэтаў, акрамя вызначаных, на працягу абмежаванага часу або нявызначанага тэрміну. Яны называюцца абароненымі ці зарэзэрваванымі кодамі і іх выкарыстаньне, як правіла, абмяжоўваецца ўжываньнем, для якога яны былі зарэзэрваваныя.

Рэзэрваваньні могуць быць наступных катэгорыяў:

  • Пераходнае рэзэрваваньне, як вынік зьменаў у стандарце. Такія коды могуць ужывацца толькі цягам пераходнага пэрыяду, пакуль новыя коды, прызначаныя іх замяніць, ня ўступяць у сілу.
  • Нявызначанае рэзэрваваньне, калі існаваньне падобных кодаў у зьвязаных сыстэмах апраўдана і важна для іх пасьпяховага ўжываньня. Выкарыстаньне гэтых кодаў па-за межамі такіх сыстэм не ўхваляецца і чакаецца, што яны будуць альбо выключаны з ужываньня, альбо замененыя на афіцыйныя коды ISO 3166-1.
  • Выключнае рэзэрваваньне, у выніку запыту нацыянальных прадстаўнікоў у ISO, урадаў ці міжнародных арганізацыяў. Тычыцца некаторых кодаў, якія патрэбны для працы пэўных сыстэмаў і абмяжоўваюцца ўжываньнем, на які яны былі першапачаткова запрошаны.

Уласна назначаныя коды — коды, якія карыстальнікі ISO 3166-1 могуць выкарыстоўваць на свой погляд, калі ім трэба дадаць дадатковыя назвы краінаў, тэрыторыяў ці іншых геаграфічных адзінак у сыстэмы ўласнага карыстаньня. Агенцтва падтрымкі стандарту ніколі ня будзе выкарыстоўваць іх пры ўводзе новых кодаў у стандарт. Гэтыя коды:

  • Alpha-2: AA, QM—QZ, XA—XZ і ZZ
  • Alpha-3: AAA—AAZ, QMA—QZZ, XAA—XZZ і ZZA—ZZZ
  • Лічбавыя: 900—999

Рэдакцыі і абнаўленьні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе дзьве рэдакцыі ISO 3166-1. Першая зь іх (ISO 3166-1:1997) была апублікаваная 25.09.1997, другая (ISO 3166-1:2006) — 20.11.2006.

Паміж рознымі рэдакцыямі Агенцтва падтрымкі стандарту ўносіць зьмены ў сьпіс кодаў праз адпаведныя бюлетэні.[8] Звычайна краіне назначаецца новы код, калі зьмяняецца яе назва ці тэрытарыяльныя межы. Калі зьмяняецца значная частка назвы краіны, назначаецца новы альфабэтны код. Калі ж зьмяняюцца межы краіны, назначаецца новы лічбавы код. Коды былых краінаў выдаляюцца з ISO 3166-1 і пераносяцца ў ISO 3166-3.

Бюлетэні першай рэдакцыі ISO 3166-1 (ISO 3166-1:1997)
Бюлетэнь Дата публікацыі Зьмест
V-1 (анг.) 05.02.1998 Зьмена назвы Самоа
V-2 (анг.) 01.10.1999 Уключэньне новай краіны і коду (Акупаваныя палестынскія тэрыторыі)
V-3 (анг.) 01.02.2002 Зьмены коду alpha-3 Румыніі
V-4 (анг.) 20.05.2002 Зьмены назваў (Аўганістан, Азэрбайджан, Бахрэйн, Босьнія і Герцагавіна, Фіджы, Ганконг, Казахстан, Кірыбаці, Макао, Ніуе, Самалі, Вэнэсуэла)
V-5 (анг.) 20.05.2002 Зьмена назвы і альфабэтных кодаў Ўсходняга Тымору
V-6 (анг.) 15.11.2002 Зьмена назваў Ўсходняга Тымору
V-7 (анг.) 14.01.2003 Зьмена афіцыйнай назвы Каморскіх выспаў
V-8 (анг.) 23.07.2003 Выдаленьне Югаславіі, уключэньне Сэрбіі і Чарнагорыі з новымі альфабэтнымі кодамі
V-9 (анг.) 13.02.2004 Уключэньне ў сьпіс Аляндзкіх астравоў
V-10 (анг.) 26.04.2004 Зьмена назваў Аўганістану і Аляндзкіх астравоў
V-11 (анг.) 29.03.2006 Уключэньне ў сьпіс запісаў пра Джэрзі, Гернсі і востраў Мэн. Зьмена заўвагі пра Вялікабрытанію
V-12 (анг.) 26.09.2006 Уключэньне новых запісаў асобна пра Сэрбію і асобна пра Чарнагорыю (замест ранейшага запісу пра Сэрбію і Чарнагорыю)
Бюлетэні другой рэдакцыі ISO 3166-1 (ISO 3166-1:2006)
Бюлетэнь Дата публікацыі Зьмест
VI-1 (анг.) 21.09.2007 Прысваеньне кодаў Сэн-Бартэльмі і Сэн-Мартэн, абнаўленьне запісу пра Францыю і францускія тэрыторыі (Француская Палінэзія, Францускія Паўднёвыя Тэрыторыі, Ґвадэлюпа і Рэюньён)
VI-2 (анг.) 31.03.2008 Зьмена назваў Малдовы, Чарнагорыі і іншыя дробныя выпраўленьні (Мадаґаскар, Акупаваныя палестынскія тэрыторыі, Сэн-Бартэльмі)
VI-3 (анг.) 09.09.2008 Зьмена назвы Нэпалу і іншыя дробныя выпраўленьні (Грэнляндыя, Гернсі, Малдова, Ніґерыя)
VI-4 (анг.) 07.01.2009 Зьмена назвы Рэспублікі Малдова і іншыя дробныя выпраўленьні (Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Каморскія выспы)
VI-5 (анг.) 03.03.2009 Зьмена назвы Вэнэсуэлы і іншыя дробныя выпраўленьні (Кірыбаці і Тувалу)
VI-6 (анг.) 08.05.2009 Зьмена назвы Балівіі
VI-7 (анг.) 22.02.2010 Зьмена назвы Выспаў Сьвятой Гелены, Ушэсьця і Трыстан-да-Кунья
  1. ^ Сучасны стандарт ISO 3166 акрамя пазначанай у гэтым артыкуле часткі, мае яшчэ ISO 3166-2 — коды адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак першага ўзроўню асобных краінаў і рэгіёнаў, і ISO 3166-3 — коды былых краінаў
  2. ^ Гісторыя разьвіцьця ISO 3166. ISO. (анг.)
  3. ^ Рэалізацыя ISO 3166-1. ISO. (анг.)
  4. ^ Карысныя вонкавыя спасылкі ад ISO. (анг.)
  5. ^ ISO 3166 and ccTLDs (анг.)
  6. ^ http://unstats.un.org/unsd/methods/m49/m49alpha.htm
  7. ^ Выключнае ўжываньне ISO 3166-1. ISO. (анг.)
  8. ^ Зьмены ў ISO 3166. ISO. (анг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]