Гіпарх
ГІПАРХ [каля 190, Нікея—125 д.н.э.], старажытнагрэчаскі навуковец, адзін з пачынальнікаў астраноміі. Жыў і працаваў у Александрыі.
Адзін з першых, хто пачаў карыстацца ў астраноміі метадамі сферычнай трыганаметрыі. Павысіў дакладнасць назіранняў, выкарыстаўшы крыж з ніцяў у вугламерных інструментах (секстантах і квадрантах) для нацэльвання на свяціла.
Увёў геаграфічныя каардынаты — шырату і даўгату, і яго можна лічыць заснавальнікам матэматычнай геаграфіі.
Склаў вялікі на той час каталог пазіцый 850 зорак, падзяліў зоркі паводле бляску на 6 ступеняў (зорных велічынь).
Лічыў Зямлю нерухомай, а ў тлумачэнні руху планет следаваў тэорыі эпіцыклаў.
Стварыў першыя матэматычныя тэорыі бачнага руху Сонца і Месяца, і тэорыі зацьменняў. Склаў табліцы пазіцый Сонца і Месяца, якія дазвалялі прадказваць моманты зацьменняў з дакладнасцю да 1—2 гадз.
Правільна вызначыў памеры Месяца і яго адлегласць ад Зямлі. На аснове назіранняў сваіх папярэднікаў і сваіх уласных вызначыў працягласць сонечнага году з дакладнасцю да 6 хв.