Гіпарх
Гіпарх | |
---|---|
стар.-грэч.: Ίππαρχος | |
Дата нараджэння | каля 190 да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 120 да н.э. |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном, матэматык, географ |
Навуковая сфера | астраномія |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гіпарх (каля 190, Нікея—125 д.н.э.) — старажытнагрэчаскі навуковец, адзін з пачынальнікаў астраноміі. Жыў і працаваў у Александрыі.
Адзін з першых, хто пачаў карыстацца ў астраноміі метадамі сферычнай трыганаметрыі. Павысіў дакладнасць назіранняў, выкарыстаўшы крыж з ніцей у вугламерных інструментах (секстантах і квадрантах) для нацэльвання на свяціла.
Увёў геаграфічныя каардынаты — шырату і даўгату, і яго можна лічыць заснавальнікам матэматычнай геаграфіі.
Склаў вялікі на той час каталог пазіцый 850 зорак, падзяліў зоркі паводле бляску на 6 ступеней (зорных велічынь).
Лічыў Зямлю нерухомай, а ў тлумачэнні руху планет следаваў тэорыі эпіцыклаў.
Стварыў першыя матэматычныя тэорыі бачнага руху Сонца і Месяца, і тэорыі зацьменняў. Склаў табліцы пазіцый Сонца і Месяца, якія дазвалялі прадказваць моманты зацьменняў з дакладнасцю да 1—2 гадз.
Правільна вызначыў памеры Месяца і яго адлегласць ад Зямлі. На аснове назіранняў сваіх папярэднікаў і сваіх уласных вызначыў працягласць сонечнага года з дакладнасцю да 6 хв.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Hipparchus of Rhodes (The MacTutor History of Mathematics archive) Архівавана 23 кастрычніка 2007.
- Stern D. P. The Moon's Distance by Hipparchus
- Біяграфія Гіпарха на сайце Кембрыджскага ўніверсітэта
- Duke D. Articles on the history of ancient astronomy Архівавана 6 лютага 2007.
- Rawlins D. Ancient Star Catalog
- Ulansey D. Hipparchus's understanding of the precession
- Josée Sert Hipparchus and the precession of the equinoxes Архівавана 30 красавіка 2008.