Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Рэйк’явік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Горад
Рэйк’явік
ісл.: Reykjavík
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Каардынаты
Унутранае дзяленне
10 раёнаў
Мэр
Заснаваны
1786
Першая згадка
Горад з
Плошча
274,5 км²
Вышыня цэнтра
8 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
119.108 чалавек (2011)
Шчыльнасць
436,5 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+354
Паштовыя індэксы
101-155
Афіцыйны сайт
rvk.is
(ісл.)(англ.)(польск.)
Рэйк’явік на карце Ісландыі
Рэйк’явік (Ісландыя)
Рэйк’явік
Рэйк’явік (Ісландыя)
Рэйк’явік

Рэйк’я́вік[заўв 1] (ісл.: Reykjavík — Дымная бухта) — сталіца і самы буйны горад Ісландыі. Насельніцтва — 119 108 жыхароў (2011), насельніцтва ж «Вялікага Рэйк’явіка» (Сталічнага рэгіёна — Хёвудборгарсвайдзіда) — каля 200 000 чалавек, што складае больш за 60 % насельніцтва краіны. Самая паўночная ў свеце сталіца незалежнай дзяржавы (269 км да паўночнага палярнага круга). Размешчаны на паўднёвым захадзе краіны, на паўднёвым беразе заліва Фахсафлоўі.

Гісторыя

Рэйк’явік у 1836 годзе

Ісландыя была заселена нарвежскімі і кельцкімі імігрантамі на працягу канца IX — пачатку X стагоддзяў. Згодна з сярэдневяковай «Кнігай аб засяленні Ісландыі» (ісл.: Landnamabók), Інгальф Арнарсан, першы ісландскі пасяленец, у 874 годзе пабудаваў сваю ферму на паўвостраве, дзе зараз знаходзіцца Рэйк’явік. Месца для пасялення было выбрана згодна з традыцыйным метадам вікінгаў — калі Інгальф упершыню пасля адплыцця з Нарвегіі ўбачыў бераг, то кінуў ў ваду два тронныя слупы са сваёй ладдзі і плыў услед за імі да таго моманту, пакуль іх не выкінула на бераг. Сваю назву (Reykjavík — Дымная бухта) месца атрымала з-за слупоў пары, што падымаліся ад гарачых крыніц у наваколлі.

Пасля падпісання ў 1262 годзе т. зв. «Старога дагавора» з Нарвегіяй, па якому Ісландыя прызнала вярхоўную ўладу нарвежскіх каралёў (тыя, у сваю чаргу, абавязаліся штогадова адпраўляць у Ісландыю некалькі караблёў са збожжам, лесам і іншымі таварамі), Рэйк’явік становіцца цэнтрам збору даніны і падаткаў, а таксама важным цэнтрам гандлю з Нарвегіяй, Англіяй і Ганзай. Яшчэ больш адміністрацыйнае і эканамічнае значэнне Рэйк’явіка ўзмацняецца пасля таго, як Ісландыя з 1397 года стала ўладаннем Даніі, паколькі непадалёк ад яго, у Бессастадзіры, знаходзілася рэзідэнцыя спачатку нарвежскіх, а затым дацкіх губернатараў.

У 14021404 і 14941495 гадах Рэйк’явік, як і амаль уся Ісландыя, перажыў дзве эпідэміі чумы, а ў 1627 годзе яго абрабавалі берберскія піраты.

Каля сярэдзіны XIX стагоддзя побач з фермай Рэйк’явік пачаў расці маленькі горад. Гэта адбылося дзякуючы каралеўскаму казначэю Скулі Магнусану, вядомаму як «бацька Рэйк’явіка», які заснаваў шарсцяныя майстэрні ў Рейк’явіку ў рамках сваёй дзейнасці па мадэрнізацыі ісландскай эканомікі. Гэта паслужыла штуршком да пачатку развіцця Рэйк’явіка. Акрамя таго, пасля адмены ў 1786 годзе Даніяй манаполіі на гандаль у Ісландыі, Рэйк’явік стаў адной з шасці ісландскіх абшчын, што атрымалі выключныя правы на знешні гандаль (але толькі з Даніяй), таму 1786 лічыцца годам заснавання горада Рэйк’явіка. У 1796 годзе сюды са Скалхольта быў афіцыйна перанесены цэнтр біскупства (фактычна ён знаходзіўся тут з 1784 года, пасля таго як рэзідэнцыя біскупа ў Скалхольце была разбурана землетрасеннем у час вывяржэння Лакі), а ў 1845 годзе ў Рэйк’явіку была адноўленая дзейнасць Альтынга — ісландскага парламента, які з 930 па 1799 гады збіраўся на Палях тынга (Тынгвелір, Þingvellir) на паўднёвым захадзе Ісландыі. Знаходжанне Альтынга ў Рэйк’явіку фактычна вызначала яго статус сталіцы краіны.

З паскарэннем эканамічнага прагрэсу ў XX стагоддзі рос і Рэйк’явік, але асабліва хуткае развіццё ён атрымаў у другой палове XX стагоддзя. У 1920—1930-я гады ў Рэйк’явіку базіравалася большая частка ісландскага рыбалавецкага флоту, адпаведна галоўнай галіной эканомікі горада стала рыбаперапрацоўчая прамысловасць. Аднак з нарастаннем наступстваў Вялікай дэпрэсіі ў горадзе значна пашырылася беспрацоўе, што прывяло да значных выступленняў прафсаюзаў і сутыкненняў іх з праваахоўнымі органамі.

У час Другой сусветнай вайны 10 мая 1940 года Рэйк’явік, а затым і ўся Ісландыя, быў акупіраваны брытанскімі войскамі, што было зроблена з мэтаю прадухіліць уварванне сюды немцаў, якія ў красавіку акупіравалі Данію і значную частку Нарвегіі. Узброенага супраціўлення ісландцы не аказвалі, і фактычна пачалі супрацоўнічаць з сіламі Антыгітлераўскай кааліцыі. Паступовае нарошчванне замежнага ваеннага кантынгенту ў Рэйк’явіку прывяло да таго, што к канцу вайны колькасць вайскоўцаў амаль зраўнялася з колькасцю ўласна жыхароў горада. У эканамічным плане акупацыя ў значнай ступені дапамагла пераадолець эканамічны крызіс, так, амаль знікла беспрацоўе, у горадзе і наваколлі было развернута значнае будаўніцтва, у тым ліку аэрапортаў у Рэйк’явіку і Кеблавіку (апошні, што знаходзіцца ў 50 км ад Рэйк’явіка, зараз з’яўляецца асноўным міжнародным аэрапортам Ісландыі).

Клімат

Нягледзячы на тое, што Рэйк’явік знаходзіцца на поўначы Атлантыкі, клімат у горадзе больш мягкі, чым у многіх іншых мясцовасцях, што знаходзяцца на такой самай шыраце. Сярэднюю тэмпературу зімой можна параўнаць з тэмпературай у Нью-Ёрку. Зімой у сталіцы Ісландыі тэмпература рэдка апускаецца ніжэй за −10 °C. Усё гэта дзякуючы цёплай плыні Гальфстрыма.

Клімат субарктычны марскі, зіма мягкая, з адлігамі (сярэдняя тэмпература студзеня 0,4 °C) дзякуючы цёплым водам цячэння Ірмінгера, лета халаднаватае (сярэдняя тэмпература ліпеня 11—12 °C). Ападкаў 800 мм за год. Вада ў заліве зімой не замярзае. Характэрнымі з’яўляюцца частыя змены надвор’я.

Насельніцтва

Рост гарадскога насельніцтва

1801 1860 1901 1910 1920 1930 1940 1950 1960 1970 1980 1985 1990 1995 2003 2006 2008
600 1.450 6.321 11.449 17.450 28.052 38.308 55.980 72.407 81.693 83.766 89.868 97.569 104.258 113.387 116.446 118.861

Гаспадарка

Рэйк’явік — асноўны эканамічны цэнтр Ісландыі, галоўны порт і рыбалавецкая база. Развіваецца рыбаперапрацоўчая прамысловаць, суднарамонт, вытворчасць рыбалоўных сетак, рыбапрамысловага абсталявання. Ёсць мылаварныя, маргарынавыя, абутковыя прадпрыемствы, традыцыйная вытворчасцьсць шарсцяных тканін. У раёне Рэйк’явіка — алюмініевы, азотнахімічны, цэментны заводыды. Гарачыя крыніцы паблізу горада выкарыстоўваюцца для цеплафікацыі. Дзейнічае міжнародны аэрапорт Кеблавік.

Музеі

Музей культурнай спадчыны Ісландыі (Þjóðmenningarhús)

Тэатры

Адукацыя

У сталіцы знаходзіцца Нацыянальная бібліятэка Ісландыі.

Вядомыя асобы

Выдатныя месцы Рэйк’явіка

Сімвал Рэйк’явіка

Батанічны сад у Рэйк’явіку

Хальгрымскірк’я — лютэранская царква. Гады будаўніцтва: 1938—1986

Перліны Рэйк’явіка

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама

Заўвагі

  1. У ісландскай мове націск падае на першы склад

Крыніцы

Літаратура

  • Йоун Р. Хьяульмарссон. История Исландии. — М: «Весь мир», 2003. — 240 с.: илл.

Спасылкі