Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Бюстгальтар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бюстгальтар

Бюстгальтар[1] (ням.: Büstenhalter - «які падтрымлівае грудзі»), таксама Станік, або Ліфчык — прадмет жаночай ніжняй бялізны, які служыць для падтрымання грудзей. Бюстгальтар падтрымлівае грудзі, абараняе іх, дазваляе жанчыне актыўна рухацца, захоўвае форму грудзей.

За гісторыю чалавецтва бюстгальтар вынаходзілі некалькі разоў. У эпоху Антычнасці жанчыны насілі нешта падобнае да бюстгальтара. Так у Старажытнай Грэцыі насілі адмысловыя павязкі, якія ці падтрымлівалі грудзі знізу, ці дапамагалі схаваць празмерныя формы. Для іх абазначэння існавалі спецыяльныя словы lesester, cestus, apodesme, mastodeton, zona, strophium, cingulum. Як выглядалі гэтыя першыя бюстгальтары, ніхто не ведае. Мабыць, гэта была паласа тканіны або скуры, якую павязвалі пад грудзьмі. Аднак разнастайнасць тэрмінаў падказвае, што за імі хаваецца значная разнастайнасць прадметаў, якія выконвалі функцыю «трымальніка грудзей».

Старажытныя рымлянкі пад хітон і тунікі, насілі скураныя паяскі - строфы, першы правобраз бюстгальтара, які падкрэслівае грудзі і стан. На сіцылійскай віле антычнай эпохі захавалася выява жанчыны, якая займаецца ў палестры - у асобным купальным касцюме, г.зн. у майтках і бюстгальтары.

У 1930-х гадах ураджэнка Беларусі Іда Разэнталь (нар. 9 студзеня 1886 года; мястэчка Ракаў, Мінскі павет) вынайшла ў ЗША бюстгальтар для кормячых маці з расшпільваннем спераду [2].

Слова бюстгальтар паходзіць ад ням. Büstenhalter, ад Büste - «жаночыя грудзі» + Halter «трымальнік». У гутарковай мове таксама выкарыстоўваюць станік, гэта слова ў сваю чаргу ёсць памяншальнае форма ад слова стан - частка жаночай сукенкі, якая ахоплівае стан (грудзі і спіну).

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.264 і з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.99.
  2. «Нашую зямлячку, якая вынайшла станік, ушануюць у Валожыне» Архівавана 28 сакавіка 2013. // ("Рэгіянальная газета")