Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Марцін Лютэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцін Лютэр
ням.: Martin Luther
Лютэр у 1533 годзе
Лютэр у 1533 годзе
Імя пры нараджэнні ням.: Martin Luder
Род дзейнасці перакладчык, багаслоў, прафесар, адвакат, перакладчык Бібліі, стваральнік гімнаў, дзеяч Рэфармацыі, філосаф, пастар, пісьменнік, прапаведнік, кампазітар, пісар, каталіцкі святар
Дата нараджэння 10 лістапада 1483[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лютага 1546[1][2] (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
  • Царква Усіх Святых[d]
Грамадзянства
Падданства Саксонія
Веравызнанне Лацінская Царква і лютэранства
Бацька Ганс Лютэр[d]
Маці Маргарыта Лютэр[d]
Жонка Катарына фон Бора
Дзеці Элізабэт Лютэр[d], Пауль Лютэр[d], Магдалена Лютэр[d], Маргарэтэ Кунхайм[d], Марцін Лютэр Малодшы[d] і Ёханес Лютэр[d]
Месца працы
  • Вітэнбергскі ўніверсітэт[d]
Альма-матар
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Ма́рцін Лю́тэр (ням.: Martin Luther; 10 лістапада 1483 года, Айслебен, Саксонія, Святая Рымская імперыя — 18 лютага 1546 года, Айслебен, Саксонія, Святая Рымская імперыя) — нямецкі манах, былы каталіцкі святар, прафесар багаслоўя, выдатны дзеяч і пачынальнік хрысціянскага рэфарматарскага руху XVI стагоддзя, пасля вядомага як пратэстанцкая Рэфармацыя[5]. Палка палемізуючы са сцвярджэннем, што вызваленне ад Боскага пакарання за грахі можа быць выкуплена грашыма, у 1517 годзе Лютэр супрацьпаставіў гандляру індульгенцыямі Ёхану Тэцэлю свае 95 тэзісаў. Пасля ягонай адмовы вырачыся сваіх пісанняў, паводле загаду Рымскага Папы Льва X (1520) і ў выніку Вормскага эдыкту імператара Святой Рымскай імперыі Карла V (1521) Марцін Лютэр быў адлучаны ад царквы і асуджаны імператарам у якасці злачынца.

Лютэр прапаведаваў, што выратаванне не робіцца добрымі справамі, але атрымліваецца толькі як дарунак ласкай Боскай праз веру ў Ісуса Хрыста як Збавіцеля ад граху. Яго тэалогія аспрэчвала права Папы Рымска-каталіцкай царквы, навучаючы, што Біблія з'яўляецца адзінай крыніцай абсалютных ведаў[6] у адрозненне ад сістэмы дзяржаўнага кіравання, паводле якой прызнаецца ўлада духавенства[7]. Паслядоўнікі вучэння Лютэра атрымалі назву лютэране, у той час, як само вучэнне было названа лютэранствам.

Яго пераклад Бібліі на нямецкую мову, у адрозненне ад класічнай латыні, зрабіла Святое Пісанне больш даступным шырокім саслоўям, што аказала велізарны ўплыў на царкву і нямецкую культуру. Гэта спрыяла развіццю стандартнай версіі нямецкай мовы, дадало некалькі прынцыпаў у мастацтве перакладу. Яго гімны паўплывалі на развіццё спеваў у цэрквах[8]. Шлюб Лютэра з Катарынай фон Бора усталяваў мадэль для практыкі шлюбаў у пратэстанцкіх кірунках, якія дазваляюць святарам уступаць у шлюб[9].

У апошнія гады жыцця, да пагаршэння здароўя, у Лютэра значна актывізавалася антысеміцкая палеміка, то бок ён пісаў, што яўрэйскія дамы павінны быць знішчаныя, сінагогі спаленыя, грошы канфіскаваныя, а свабода яўрэяў абмежавана. Гэтыя заявы прывялі да яго спрэчнага становішча[10].

Партрэты бацькоў Лютэра працы Лукаса Кранаха Старэйшага, 1527

Марцін Лютэр нарадзіўся ў сям'і Ханса Людэра (ням.: Ludher; пазней Лютэра)[11] і яго жонкі Маргарэт, у дзявоцтве Ліндэман (ням.: Lindemann), 10 лістапада 1483 года ў Айслебене ў курфюрстве Саксонія, якая тады была часткай Свяшчэннай Рымскай імперыі. Дзіця атрымала хрышчэнне як каталік на наступную раніцу ў дзень свята святога Марціна Турскага. Яго сям'я пераехала ў Мансфельд у 1484 годзе, дзе яго бацька быў арандатарам медных руднікоў і шахцёрам[12] і служыў у якасці аднаго з чатырох грамадзянскіх прадстаўнікоў у мясцовым савеце[11]. Рэлігійны навуковец Марцін Марці апісвае маці Лютэра як працавітую гандлярку і адзначае, што ворагі Лютэра пазней няправільна апісалі яе як прастытутку[11]. У яго было некалькі братоў і сясцёр, і, як вядома, меліся даволі блізкія адносіны з адным з іх, братам Якабам[13]. Ханс Лютэр быў амбіцыйным чалавекам, таму ён быў поўны рашучасці ўбачыць Марціна, свайго старэйшага сына, юрыстам. Бацькі адправілі Марціна вучыцца ў лацінскую школу ў Мансфельдзе, а пазней у Магдэбург у 1497 годзе, дзе ён вучыўся ў юрыдычнай школе пад назвай Братоў агульнага жыцця, і Айзенаху ў 1498 годзе[14]. Усе тры школы мелі дысцыпліны граматыку, рыторыку й логіку. Лютэр параўноўваў сваю адукацыю ў гэтых установах як чысцец і пекла[15].

У 1501 годзе, ва ўзросце дзевятнаццаці гадоў, ён паступіў ва ўніверсітэт у Эрфурце, які ён пазней апісаў як піўны й публічны дом[16]. Па яго словах, ён прачынаўся а чацвёртай гадзіне штодзень, каб рыхтавацца і праводзіць стомныя духоўныя практыкаванні[16]. Марцін атрымаў ступень магістра у 1505 годзе[17].

У адпаведнасці з пажаданнямі бацькі Лютэр паступіў у юрыдычную школу ў тым жа ўніверсітэце ў тым жа годзе, аднак закінуў навучанне амаль адразу ж, мяркуючы, што закон прадстаўлены нявызначана[17]. Лютэр жадаў атрымаць паняцце аб жыцці і таму зацікавіўся тэалогіяй і філасофіяй, выказваючы асаблівую цікавасць да Арыстоцеля, Уільяма Окама і Габрыеля Біля[17]. Ён знаходзіўся пад глыбокім уплывам сваіх настаўнікаў, Барталамея Арнольдзі фон Узінгена й Ядока Труфэтэра, якія навучылі яго з падазрэннем ставіцца нават да найвялікшых мысліцеляў[17] і правяраць усё на ўласным вопыце[18]. Філасофія, аднак, не задаволіла Лютэра, бо яна прапаноўвала ўпэўненасць у выкарыстанні розуму, але не любоў да Бога, якая Марціну была больш значнай. Ён лічыў, што розум не можа прывесці чалавека да Бога. Паводле меркавання юнака, розум можа быць выкарыстаны толькі ў адносінах да людзей, але не да Бога. Чалавек можа даведацца пра Бога толькі праз боскае адкрыццё, лічыў ён, і таму Пісанне стала найбольш значным для яго[18].

Лютэр як манах-аўгусцінец

Пазней Лютэр патлумачыў сваё рашэнне стаць манахам. 2 ліпеня 1505 года, вяртаючыся з універсітэта дадому на кані ў навальніцу, ён цудам застаўся жывы, калі побач з ім бліснула маланка. Расказваючы гэтую гісторыю свайму бацьку, Лютэр закрычаў: «Дапамажыце! Святая Ганна, я стану манахам!»[19]. Пасля інцыдэнту Марцін пакінуў юрыдычную школу, прадаў свае кнігі й увайшоў у закрыты мужчынскі манастыр аўгусцінцаў у Эрфурце 17 ліпеня 1505 года[20]. Яго бацька быў у лютасці ад таго, што бачыў, як дарэмна былі выдаткаваныя грошы на адукацыю яго сына[21].

Манаскае і акадэмічнае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Лютэр прысвяціў сябе манаскаму жыццю, трымаючы пост і праводзячы доўгія гадзіны ў малітве, паломніцтве й частай споведзі[22]. Пазней ён заўважаў: «Калі хто й мог атрымаць неба як манах, то я б, вядома, так і зрабіў»[23]. Лютэр апісваў гэты пэрыяд свайго жыцця як час глыбокага духоўнага адчаю. Ёхан фон Штаўпітц, настаўнік Лютэра, падзяляў яго роздумы над асабістымі грахамі й заслугамі Хрыста. Ён вучыў, што сапраўднае пакаянне не цягне да самапакаяння й пакарання, а хутчэй да змен у сэрцы[24].

У 1507 годзе Лютэр быў пасвечаны ў святары, а ў 1508 годзе, фон Штаўпітц, першы дэкан створанага ўніверсітэта Вітэнберга, паслаў за Лютэрам, каб той навучаў тэалогіі ва ўніверсітэце[25]. Марцін атрымаў ступень бакалаўра ў галіне біблейскіх даследаванняў 9 сакавіка 1508 года й ступень бакалаўра ў галіне сентэнцый Пятра Ламбардскага ў 1509 годзе[26]. 19 кастрычніка 1512 года Лютэр стаў доктарам багаслоўя, а праз два дні быў залічаны ў Сенат тэалагічнага факультэта ўніверсітэта Вітэнберга, заняўшы пасаду доктара Бібліі[27]. Усё астатняе жыццё ён правёў ва ўніверсітэце Вітэнберга.

Пачатак Рэфармацыі

[правіць | правіць зыходнік]
Сабор ўсіх святых у Вітэнбергу, да дзвярэй якога, паводле адной з версій, Марцін Лютэр прыбіў лісты з 95 тэзісамі.

У 1516 годзе Ёхан Тэцэль, дамініканскі манах і папскі камісар па індульгенцыях, быў адпраўлены ў Свяшчэнную Рымскую імперыю Рымска-каталіцкай царквой дзеля продажу індульгенцый, каб сабраць грошы для аднаўлення сабора Святога Пятра ў Рыме. Рымска-каталіцкае багаслоўе сцвярджала, што адна толькі вера, фідуцыярная або дагматычная, не можа апраўдаць чалавека, але актыўны ўдзел чалавека ў дабрачыннасці й добрых справах можа яго выратаваць. Дараванне грахоў можна было атрымаць ахвяруючы грошы царкве, у якасці добрай справы.

Рэфармацыя

31 кастрычніка 1517 года Лютэр напісаў 95 тэзісаў, пратэстуючы супраць продажу індульгенцый і адрасуючы іх свайму біскупу Альберту Майнцкаму. Ханс Хілердэбранд піша, што Лютэр не збіраўся супрацьстаяць царкве, але пачаў дыспут як вырашэнне праблем навуковых пярэчанняў у царкоўнай практыцы, маючы тон лістоў як «пошук, а не дактрына»[28]. Хілердэбранд сцвярджае, што тым не менш некаторыя тэзісы ўзыходзілі да агульнай арганізацыі царквы, як, у прыватнасці, тэзіс 86, у якім Лютэр пытаецца: «чаму Папа, чыё багацце сёння большае за багацці самых заможных Красаў, будуе базіліку Святога Пятра на грошы бедных вернікаў, а не на свае ўласныя грошы»[28]?

Лютэр пярэчыў супраць прымаўкі-тлумачэння Ёхана Тэцэля, што «гэтак жа хутка, як манета падае ў куфэрак, душа з чыстца вылятае»[29][30]. Лютэр настойваў на тым, што, паколькі дараванне можа быць атрымана толькі ад Бога, тыя, хто сцвярджаў, што індульгенцыі вызваляюць пакупнікоў ад усіх пакаранняў і даруюць ім выратаванне, памыляюцца. Хрысціяне, па яго словах, не павінны вызнаваць Хрыста па прычыне такіх фальшывых гарантый. Аднак гэтае часта цытуемае выказванне Тэцэля зусім не адпавядала вучэнню каталіцкай царквы пра індульгенцыі, але было адлюстраваннем яго здольнасці да перабольшвання. Але калі продаж інгульгенцый для выратавання мёртвых быў асабістай ініцыятывай Тэцэля, яго вучэнне пра індульгенцыі для жывых было ў адпаведнасці з каталіцкай догмай таго часу[31].

Паводле меркаванняў навукоўцаў Вальтэра Крэмэра, Гетца Трэнклера, Герхарда Рытэра й Герхарда Праўсэ, гісторыя размяшчэння лістоў на дзвярах Вітэнберскага сабора мае мала падстаў для таго, каб быць праўдай[32][33][34]. Гісторыя заснавана на заўвазе, зробленай Філіпам Меланхтонам, які, як лічыцца, не быў у Вітэнбергу ў той час[35].

Да студзеня 1518 года сябры Лютэра пераклалі 95 тэзісаў з лацінскай на нямецкую мову, надрукавалі іх і шырока распаўсюдзілі іх шляхам капіравання дзякуючы друкавальнаму станку[36]. На працягу двух тыдняў копіі тэзісаў распаўсюдзіліся па ўсёй Германіі, а на працягу двух месяцаў з'явіліся па ўсёй Еўропе. Пісанні Лютэра былі шырока распаўсюджаны, дасягнуўшы Францыі, Англіі й Італіі ўжо ў 1519 годзе. Студэнты наведвалі Вітэнбэрг, каб паслухаць прамовы Лютэра. Ён апублікаваў кароткія каментарыі на Пасланне да Галатаў і сваю Працу на Псалмы. Гэтая яго ранняя частка кар'еры была адным з яго найбольш творчых і плённых этапаў[37].

Апраўданне праз веру

[правіць | правіць зыходнік]

З 1510 па 1520 гады Лютэр чытаў лекцыі пра Псалмы, кнігі яўрэяў, рымлян і галатаў. Вывучаючы гэтыя часткі Бібліі, ён прыйшоў да меркавання, што прымяненне такіх тэрмінаў, як пакаянне й праведнасць каталіцкая царква тлумачыць па-свойму. Ён пераканаўся, што царква страціла з-пад увагі тое, што ён разглядаў як некалькі цэнтральных ісцін хрысціянства. Найбольш важным для Лютэра было вучэнне аб апраўданні, якое, як ён лічыў было Боскім актам, накіраваным на грэшніка, якое магло быць учынена толькі праз веру ў ласку Боскую. Ён пачаў вучыць, што выратаванне або адкупленне ёсць дар ласкі Божай, якая дасягальная толькі праз веру ў Ісуса Хрыста як месію[38]. «Гэта адзіны і цвёрды слуп, якім мы называем вучэнне аб апраўданні. Яно з'яўляецца галоўным прынцыпам ўсёй хрысціянскай дактрыны, якая спасцігае разуменне ўсялякай набожнасці», — пазней пісаў Лютэр[39].

Лютэр прыйшоў да разумення, што апраўданне з'яўляецца цалкам справай Бога. Гэтае вучэнне было выразна выказана ў яго публікацыі «Рабства волі» ў 1525 годзе, якая была напісана ў адказ на «Свабодную волю», Эразма Ратэрдамскага (1524). Лютэр засноўваў сваю пазыцыю аб прароцтве на пасланні апостала Паўла да Эфесян 2:8-10. Насуперак каталіцкаму вучэнню таго часу, наконт таго, што праведныя ўчынкі вернікаў выконваюцца ў супрацоўніцтве з Богам, Лютэр пісаў, што хрысціяне атрымліваюць такую праведнасць цалкам самі; што праведнасць зыходзіць не толькі ад Хрыста, але на самой справе з'яўляецца праведнасцю Хрыста, і можа быць атрымана праз веру[40].

Канфлікт з папствам

[правіць | правіць зыходнік]
Сустрэча Марціна Лютэра (справа) з кардыналам Каэтанам (злева ля кнігі)

Архіепіскап Майнца і Магдэбурга Альбрэхт не адказаў на ліст Лютэра, які змяшчаў «95 тэзісаў». Ён праверыў гэтыя тэзісы на ерась і ў снежні 1517 года накіраваў іх у Рым[41]. Архіепіскап не перапыніў продаж індульгенцый, бо яму былі патрэбны грошы, каб аплаціць папскі дазвол на знаходжанне больш чым на адной пасадзе. У сваю чаргу Рымскі Папа збіраў сродкі на будаўніцтва будынка царквы Святога Пятра ў Рыме.

На працягу наступных трох гадоў Папа Леў X прысылаў сваіх багасловаў на дыспуты да Лютэра, аднак гэта толькі ўмацоўвала погляды рэфарматара. Дамініканскі багаслоў Сільвестр Мацаліні падрыхтаваў тэкст абвінавачвання Лютэра ў ерасі, пасля чаго Леў X выклікаў Марціна на справу ў Рым. Аднак заступнік Лютэра курфюрст Фрыдрых пераканаў Папу разгледзець справу Марціна ў Аўгсбургу, дзе адбыўся імперскі сойм. Там у кастрычніку 1518 года на допыце папскага легата кардынала Каэтана Лютэр заявіў, што ён не лічыць папства часткай біблейскай царквы, таму гістарычная інтэрпрэтацыя біблейскіх прароцтваў на думку Лютэра дае выснову, што Папа з'яўляецца Антыхрыстам. Прароцтва адносна Антыхрыста неўзабаве стала цэнтрам спрэчак, а самі слуханні вырадзіліся ў гучную сварку. У большай ступені менавіта супрацьстаянне Лютэра з Касцёлам, а не яго «95 тэзісаў», зрабілі нямецкага багаслова ворагам папы. Як вядома, Каэтан меў распараджэнне арыштаваць Лютэра, калі ён не адмовіцца ад сваіх поглядаў. Аднак Лютэр таемна ноччу з'ехаў з горада.

Нягледзячы на ўсе погляды Марціна ў студзені 1519 годзе Папа праз свайго нунцыя Карла фон Мільтыца прыняў больш прымірэнчы падыход. Лютэр зрабіў некаторыя саступкі й паабяцаў маўчаць, калі яго праціўнікі зробяць тое самае[42]. Аднак багаслоў Ёхан Эк быў поўны рашучасці выкрыць вучэнне Лютэра на грамадскім форуме. У чэрвені і ліпені 1519 года ён зладзіў дыспут з калегам Андрэасам Карльштатам у Лейпцыгу і запрасіў на яго Лютэра. Лютэр выступіў са смелымі сцвярджэннямі, грунтуючыся на Евангеллі ад Матфея (16:18), паводле якога Папы не маюць выключнага права тлумачэння Пісання, і што ані папавы трактаты, ані царкоўныя саборы не былі бясхібнымі. Пасля гэтага Эк празваў Лютэра новым Янам Гусам, спасылаючыся на чешскага рэфарматара і ерэтыка, які быў спалены на вогнішчы ў 1415 годзе. Ад гэтага моманту Ёхан Эк цалкам прысвяціў сябе барацьбе з Лютэрам[43].

У 1525 годзе 42-гадовы Лютэр звязвае сябе вузамі шлюбу з 26-гадовай былой манашкай Катарынай фон Бора. У шлюбе ў іх нарадзілася шэсць дзяцей[44].

У час сялянскай вайны 1524—1526 гадоў Лютэр выступіў з рэзкай крытыкай бунтаўшчыкоў, напісаў «Супраць забойных і грабуючых орд сялян», дзе назваў расправы з завадатарамі беспарадкаў богаўгоднай справай.

У 1529 годзе Лютар складае Вялікі і Малы Катэхізіс, якія былі пакладзены ў аснову Кнігі Згоды.

У працы Аугсбургскага рэйхстага 1530 года Лютэр не ўдзельнічаў, пазіцыі пратэстантаў на ім прадстаўляў Меланхтон. Апошнія гады жыцця Лютэра былі азмрочаны хранічнай хваробай. Ён памёр у Айслебене 18 лютага 1546 года.

Зноскі

  1. а б BeWeB Праверана 12 лютага 2021.
  2. а б autori vari Enciclopedia TreccaniIstituto dell'Enciclopedia Italiana, 1929.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118575449 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. JSTOR — 1995.
  5. Plass, Ewald M. (1959). «Monasticism». What Luther Says: An Anthology 2. St. Louis: Concordia Publishing House. p. 964.
  6. Ewald M. Plass, What Luther Says, 3 vols., (St. Louis: CPH, 1959), 88, no. 269; M. Reu, Luther and the Scriptures, Columbus, Ohio: Wartburg Press, 1944), 23.
  7. Luther, Martin. Concerning the Ministry (1523), tr. Conrad Bergendoff, in Bergendoff, Conrad (ed.) Luther's Works. Philadelphia: Fortress Press, 1958, 40:18 ff.
  8. Bainton, Roland. Here I Stand: a Life of Martin Luther. New York: Penguin, 1995, 269.
  9. Bainton, Roland. Here I Stand: a Life of Martin Luther. New York: Penguin, 1995, p. 223.
  10. Hendrix, Scott H. «The Controversial Luther» Архівавана 2 сакавіка 2011., Word & World 3/4 (1983), Luther Seminary, St. Paul, MN, p. 393
  11. а б в Marty, Martin. Martin Luther. Viking Penguin, 2004, p. 1.
  12. Brecht, Martin. Martin Luther. tr. James L. Schaaf, Philadelphia: Fortress Press, 1985-93, 1:3-5.
  13. Marty, Martin. Martin Luther. Viking Penguin, 2004, p. 3.
  14. Rupp, Ernst Gordon. «Martin Luther». Encyclopædia Britannica.
  15. Marty, Martin. Martin Luther. Viking Penguin, 2004, pp. 2-3.
  16. а б Marty, Martin. Martin Luther. Viking Penguin, 2004, p. 4.
  17. а б в г Marty, Martin. Martin Luther. Viking Penguin, 2004, p. 5.
  18. а б Marty, Martin. Martin Luther. Viking Penguin, 2004, p. 6.
  19. Brecht, Martin. Martin Luther. tr. James L. Schaaf, Philadelphia: Fortress Press, 1985-93, 1:48.
  20. Schwiebert, E.G. Luther and His Times. St. Louis: Concordia Publishing House, 1950, 136.
  21. Marty, Martin. Martin Luther. Viking Penguin, 2004, p. 7.
  22. Bainton, Roland. Here I Stand: a Life of Martin Luther. New York: Penguin, 1995, 40-42.
  23. Kittelson, James. Luther The Reformer. Minneapolis: Augsburg Fortress Publishing House, 1986), 53.
  24. Froom, Le Roy (1948). «The Reformation: Born of a Twofold Discovery». Prophetic Faith of our Fathers. p. 249.
  25. Bainton, Roland. Here I Stand: a Life of Martin Luther. New York: Penguin, 1995, 44-45.
  26. Brecht, Martin. Martin Luther. tr. James L. Schaaf, Philadelphia: Fortress Press, 1985-93, 1:93.
  27. Brecht, Martin. Martin Luther. tr. James L. Schaaf, Philadelphia: Fortress Press, 1985-93, 1:12-27.
  28. а б Hillerbrand, Hans J. «Martin Luther: Indulgences and salvation», Encyclopædia Britannica, 2007.
  29. The reformation in Germany, Henry Clay Vedder, 1914, Macmillon Company, p. 405.
  30. «Johann Tetzel». Catholic Encyclopedia. New York: Robert Appleton Company. 1913.
  31. See Ludwig von Pastor, The History of the Popes, from the Close of the Middle Ages, Ralph Francis Kerr, ed., 1908, B. Herder, St. Louis, Volume 7, pp. 348—349. [3]
  32. Krämer, Walter and Trenkler, Götz. "Luther, " in Lexicon van Hardnekkige Misverstanden. Uitgeverij Bert Bakker, 1997, 214:216.
  33. Ritter, Gerhard. "Luther, Frankfurt 1985.
  34. Gerhard Prause "Luthers Thesanschlag ist eine Legende, "in Niemand hat Kolumbus ausgelacht. Düsseldorf, 1986.
  35. Bekker, Henrik. Dresden Leipzig & Saxony Adventure Guide. Hunter Publishing, Inc. p. 125. ISBN 9781588439505
  36. Brecht, Martin. Martin Luther. tr. James L. Schaaf, Philadelphia: Fortress Press, 1985-93, 1:204-205.
  37. Spitz, Lewis W. The Renaissance and Reformation Movements, St. Louis: Concordia Publishing House, 1987, 338.
  38. Wriedt, Markus. "Luther's Theology, " in The Cambridge Companion to Luther. New York: Cambridge University Press, 2003, 88-94.
  39. Bouman, Herbert J. A. «The Doctrine of Justification in the Lutheran Confessions» Архівавана 3 красавіка 2009., Concordia Theological Monthly, 26 November 1955, No. 11:801.
  40. Dorman, Ted M., «Justification as Healing: The Little-Known Luther» Архівавана 3 красавіка 2009., Quodlibet Journal: Volume 2 Number 3, Summer 2000.
  41. Michael A. Mullett, Martin Luther, London: Routledge, 2004, p. 78, ISBN 978-0-415-26168-5
  42. Mullett, 92-95; Roland H. Bainton, Here I Stand: A Life of Martin Luther, New York: Mentor, 1955, p. 81, OCLC 220064892.
  43. G. R. Elton, Reformation Europe: 1517—1559, London: Collins, 1963, p. 177, OCLC 222872115.
  44. Женитьба и последние годы жизни. krugosvet.ru; archive.org. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2009. Праверана 5 снежня 2013.