2021
Выгляд
Гады |
2018 · 2019 · 2020 — 2021 — 2022 · 2023 · 2024 |
Дзесяцігодзьдзі |
2000‑я · 2010‑я — 2020‑я — 2030‑я · 2040‑я |
Стагодзьдзі |
XX ст. — XXI стагодзьдзе — XXII ст. |
Грыгарыянскі каляндар | 2021 MMXXI |
Ад заснаваньня Рыму | 2774 |
Армянскі каляндар | 1470 ԹՎ ՌՆՀ |
Каляндар Багаі | 177 — 178 |
Бізантыйскі каляндар | 7529 — 7530 |
Бірманскі каляндар | 1383 |
Будысцкі каляндар | 2565 |
Каляндар бэрбэраў | 2971 |
Габрэйскі каляндар | 5781 — 5782 |
Галяцэнскі каляндар | 12021 |
Іранскі каляндар | 1399 — 1400 |
Індуісцкія календары | |
· Бікрам Самват | 2076 — 2077 |
· Нацыянальны каляндар | 1943 — 1944 |
· Калі-юга | 5122 — 5123 |
Карэйскі каляндар | 4354 |
Кітайскі каляндар | 4717 — 4718 |
Копцкі каляндар | 1737 — 1738 |
Мусульманскі каляндар | 1442 — 1443 |
Тайскі сонечны каляндар | 2564 |
Час Unix | 4406400 — 4492799 |
Этыёпскі каляндар | 2013 — 2014 |
2021 (MMXXI) — звычайны год Грыгарыянскага календара, які пачынаецца ў пятніцу; 2021-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 21-ы год III тысячагодзьдзя і XXI стагодзьдзя і 2-і год 2020-га дзесяцігодзьдзя.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Студзень
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 студзеня — Вялікабрытанія афіцыйна выйшла з саставу Эўразьвязу
- 3 студзеня — У дзень 75-годзьдзя Мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча Папа Рымскі Францішак прыняў яго адстаўку
- 4 студзеня:
- Іран аднавіў 20-працэнтнае ўзбагачэньне ўрану
- Колькасьць афіцыйна зарэгістраваных беларусаў з COVID-19 перавысіла 200 тысяч
- 5 студзеня:
- Краіны Пэрсыдзкай затокі аднавілі дыпляматычныя зносіны з Катарам
- Газэта «Вольнае Глыбокае» спыніла выхад пасьля 26 гадоў працы
- 7 студзеня — Чатыры чалавекі загінулі ў выніку штурму Капітолія прыхільнікамі Трампа
- 9 студзеня:
- 31 студзеня:
- Больш за 160 чалавек затрыманыя падчас гуляньняў у цэнтры Менску
- Больш за 5000 чалавек затрыманыя ў Расеі падчас пратэстаў супраць арышту лідэра апазыцыі Аляксея Навальнага»
Люты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 16 лютага:
- Масавыя ператрусы прайшлі ў праваабарончых і прафэсійных арганізацыях Беларусі
- У М’янме пратэстоўцы заблякавалі чыгунку, хунта паабяцала новыя выбары
- 17 лютага — Пачаўся суд над Віктарам Бабарыкам і фігурантамі справы «Белгазпрамбанку»
- 18 лютага:
- Журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Вольгу Чульцову пакаралі 2 гадамі турмы за стрым з «плошчы Перамен»
- Марсаход NASA «Упартасьць» (Perseverance) зьдзейсьніў пасадку на Марс
- Па факце гібелі Рамана Бандарэнкі завялі крымінальную справу праз 100 дзён пасьля сьмерці
- 19 лютага:
- ЗША афіцыйна вярнуліся ў Парыскае пагадненьне аб клімаце
- Пратэсты ў М’янме: Першая ахвяра – маладая жанчына, забітая стрэлам у галаву падчас дэманстрацыі
- 20 лютага — Пратэсты ў М’янме: паліцыя ўжыла баявыя патроны, двое загінулых
- 23 лютага — Парлямэнт Канады прызнаў абыходжаньне Кітаю з уйгурамі «генацыдам»
- 24 лютага — Жэрару Дэпард’ё выставілі абвінавачваньне ў згвалтаваньні
Сакавік
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 сакавіка — набыў моц новы Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Беларусі аб адміністрацыйных правапарушэньнях
- 3 сакавіка:
- М’янме пры разгонах пратэстаў забілі 38 чалавек, у тым ліку дзяцей
- Лік прадпрыемстваў Беларускага парку высокіх тэхналёгіяў перасягнуў 1000
- 4 сакавіка — Трэці запуск Starship Ілана Маска скончыўся выбухам праз 10 хвілін пасьля пасадкі
- 25 сакавіка — У Беларусі пачалі выпуск прышчэпкі ад уханьскага каранавірусу
- 26 сакавіка — У выніку сутыкненьня цягнікоў у эгіпецкім Сагагу загінулі 19 і параненыя амаль 200 чалавек
- 28 сакавіка — Ня меней за 20 хрысьціянаў параненыя ад выбуху ля каталіцкай катэдры ў інданэзійскім месьце Макасары
Красавік
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 15 красавіка — Алег Буткевіч абраны старшынёй Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі
- 21 красавіка — Нацбанк Беларусі падвышае ўліковую стаўку зь 7,75 да 8,5 %
Травень
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 9 траўня — «Беларускі дом друку» адмовіўся друкаваць газэту Intex-press, якая раней зьмясьціла інтэрвію зь Ціханоўскай
- 11 траўня — Адбыўся пажар у касьцёле Маці Божай Будслаўскай
- 11 траўня — Абвастрэньне палестына-ізраільскага канфлікту. Дзясяткі людзей загінулі. Пратэстоўцы падпалілі сынагогі
- 11 траўня — У Казані ў выніку страляніны ў гімназіі загінулі як найменей 9 чалавек
- 12 траўня — Ізраільская армія паведаміла пра тысячу выпушчаных ракет з сэктару Газа
- 12 траўня — Пачаўся працэс супраць Севярынца і актывістаў «Эўрапейскай Беларусі»
- 18 траўня — Сайт Tut.by адключаны. Да кіраўнікоў і ў офісы кампаніі прыйшлі з ДФР. Заведзеная крымінальная справа
- 19 траўня — Падчас катастрофы Як-130 у Баранавічах загінула два лётнікі
- 21 траўня — У беларускай калёніі памёр палітвязень Вітольд Ашурак (50 гадоў)
- 22 траўня — Пераможцам конкурсу «Еўрабачаньне» стаў італьянскі гурт «Måneskin» з песьняй «Zitti e buoni»
- 23 траўня — З прымушанага да пасадкі ў Менску борту Ryanair Flight 4978 зьняты апазыцыйны беларускі журналіст Раман Пратасевіч
- 24 траўня — З-за перахопу Ryanair краіны Эўразьвязу ўводзяць на абмежаваньні да палётаў над беларускай тэрыторыяй, а таксама да беларускіх авіякампаній
- 24 траўня — Мэр Рыгі Мартыньш Стакіс міністрам замежных справаў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам замяніў чырвона-зялёны сьцяг на бел-чырвона-белы з Пагоняй ў цэнтры Рыгі. З-за гэтага з Беларусі былі высланы ўсе латыскія дыпляматы, а з Латвіі — беларускія
- 25 траўня — Суд над шэрагам палітычных актывістаў у Беларусі прысудзіў па сем гадоў зьняволення Паўлу Севярынцу, Андрэю Войнічу і Яўгену Афнагелю
Чэрвень
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 3 чэрвеня:
- Дзяржаўны тэлеканал паказаў «інтэрвію» вязьня СІЗА КДБ Рамана Пратасевіча
- Беларусь абвясьціла санкцыі супраць ЗША: узмацненьне жорсткасьці візавых працэдур, абмежаваньне ліку дыпляматаў
- 4 чэрвеня — Эўразьвяз забараніў палёты беларускіх авіякампаній у паветранай прасторы ЭЗ
- 5 чэрвеня — Аналітык Арцём Шрайбман зьехаў зь Беларусі пасьля «інтэрвію» Пратасевіча на АНТ
- 6 чэрвеня — Канада выйграла чэмпіянат сьвету ў хакеі
- 7 чэрвеня:
- Кіеўскі ўнівэрсытэт пазбавіў Лукашэнку званьня ганаровага доктара
- Лукашэнка прызначыў дзяржаўнае сьвята «Дзень народнага адзінства» на 17 верасьня
- Расея афіцыйна выйшла з Дамовы аб адкрытым небе
- 8 чэрвеня:
- Байдэн працягнуў санкцыі супраць Лукашэнкі і ягоных паплечнікаў
- Суд ААН адхіліў апэляцыю на прысуд генэралу Ратку Младзічу
- 9 чэрвеня:
- Ізраіль нанёс ракетныя ўдары па аб’ектах у Сырыі
- Скончаны пуск 1-га энэргаблёку Беларускай АЭС
- 21 чэрвеня — Міністры замежных спраў Эўразьвязу зацьвердзілі чацьвёрты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі пакет санкцый супраць беларускага рэжыму
- 22 чэрвеня — Марыя Калесьнікава ўганараваная прэміяй імя Яна Карскага
- 23 чэрвеня:
- Улады Гішпаніі памілавалі сэпаратысцкіх лідэраў Каталёніі
- тэмпэратурны рэкорд чэрвеня ў Беларусі прывёў да пажару на Лукомскай ДРЭС
- 24 чэрвеня — Эўразьвяз увёў 4-ы пакет санкцыяў супраць асобаў і прадпрыемстваў, адказных за пасьля пасьлявыбарчыя рэпрэсіі ў Беларусі
- 28 чэрвеня — Беларусь заявіла аб прыпыненьні ўдзелу ў ініцыятыве ЭЗ «Усходняе партнэрства»
Ліпень
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 8 ліпеня — Міністэрства інфармацыі Беларусі заблякавала дамэн «Нашай Нівы» на запыт Генэральнай пракуратуры, пасьля чаго сьледчая ўправа КДБ Беларусі пачала арышты журналістаў
- 12 ліпеня — Беларускую АЭС адключылі ад сеткі праз спрацоўваньне аўтаматычнай абароны турбагенэратара
- 16 ліпеня — масавыя ператрусы і затрыманьні ў беларускіх няўрадавых арганізацыях і СМІ
- 18 ліпеня:
- Сьвятлана Ціханоўская пачала рабочы візыт у ЗША
- «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафэстывалю атрымаў фільм «Тытан»
- Паводкі ў Эўропе: колькасьць загінулых вырасла да 183, непагадзь пашырылася на Чэхію, Аўстрыю і Швайцарыю
- 19 ліпеня — У Вярхоўным судзе прызначылі працэсы аб ліквідацыі руху «За свабоду» і «Прававой ініцыятывы»
- 20 ліпеня — Прыватная амэрыканская кампанія Blue Origin на караблі New Shepard упершыню ў сваёй гісторыі адправіла чалавека ў космас
- 21 ліпеня — Нацыянальны банк Беларусі павышае ўліковую стаўку да 9,25 %
Жнівень
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 14 жніўня — Колькасьць ахвяраў землятрусу на Гаіці дасягнула 2200 чалавек
- 15 жніўня — Ізраіль адклікаў свайго амбасадара ў Польшчы пасьля падпісаньня прэзыдэнтам краіны закону, які абмяжоўвае рэпарацыі выжылым ахвярам Галакосту
- 17 жніўня — Навукоўцы ўнівэрсытэту дастасоўных навук Усходняй Швайцарыі разьлічылі значэньне ліку „пі“ да 62,8 трыльёнаў разрадаў
- 22 жніўня — У Беларусі прызнаныя экстрэмісцкімі 174 тэлеграм-каналы і чаты
- 23 жніўня —
- Пасьля турніру ў Цынцынаці беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню стала другой ракеткай сьвету
- Пасьля захопу Кабулу талібы рыхтуюцца да нападу на апошнюю вольную правінцыю Аўганістану — Панджшэр
Верасень
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кастрычнік
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 4 кастрычніка — Нобэлеўскую прэмію па мэдыцыне за адкрыцьцё рэцэптараў тэмпэратуры і дотыку атрымалі Дэйвід Джуліюс і Ардэм Патапуцян
- 5 кастрычніка:
- Нобэлеўскую прэмію па фізыцы прысудзілі за фізычнае мадэляваньне клімату Зямлі і надзейны аналіз глябальнага пацяпленьня Сюкуро Манабэ і Кляўсу Гасэльману, а таксама за адкрыцьцё ўзаемадзеяньня парадку і флюктуацыі ў фізычных сыстэмах ад атамаў да плянэтаў — Джорджа Парызі
- Кампанія Microsoft выпусьціла новую апэрацыйную сыстэму Windows 11
- Расейскі праект супраць катаваньняў Gulagu.net атрымаў відэазапісы з доказамі катаваньняў і гвалтаваньняў вязьняў расейскіх турмаў
- 6 кастрычніка — Нобэлеўскую прэмію па хіміі прысудзілі за разьвіцьцё асымэтрычнага арганакаталізу Бэньяміну Лісту і Дэйвіду Макміляну
- 7 кастрычніка:
- Нобэлеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Абдулразак Гурна
- Сусьветная арганізацыя здароўя зацьвердзіла першую прышчэпку супраць паразытарнае хваробы — малярыі
- 8 кастрычніка — Нобэлеўская прэмія міру прысуджаная журналістам Дзьмітрыю Муратаву і Марыі Рэсе
- 11 кастрычніка — Ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі ў эканоміцы сталі Джошуа Ангрыст, Гўіда Імбэнс і Дэйвід Кард
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2 студзеня:
- Уладзімер Коранеў, савецкі і расейскі актор тэатру і кіно
- Арнольд Сьмеяновіч, беларускі нэўрахірург
- Уладзімер Гарбачык, беларускі навуковец
- Майкл Макевіт, ірляндзкі рэспубліканец, былы афіцэр Часовай ІРА
- 5 студзеня, Анатоль Цітоў, славуты гісторык і геральдыст
- 12 студзеня:
- Філарэт, кіраўнік Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату (1990—2013)
- Аляксей Мікуліч, беларускі антраполяг, доктар біялягічных навук
- 14 студзеня — Леанід Шчамялёў, народны мастак Беларусі
- 17 студзеня — Леанід Лыч, беларускі гісторык, публіцыст, доктар гістарычных навук, прафэсар
- 20 студзеня — Барыс Забораў, беларускі і францускі жывапісец і графік
- 1 лютага — Рышард Шуркоўскі, польскі раварыст, чэмпіён сьвету
- 16 лютага:
- Лявон Дзейка, беларускі палітык і грамадзкі дзяяч, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня
- Бэрнард Лаўн, амэрыканскі лекар, кардыёляг, вынаходнік дэфібрылятара, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру
- 19 лютага — Джорджэ Балашавіч, сэрбскі сьпявак, аўтар песенных тэкстаў і літаратар
- 28 лютага — Юры Абаў, расейскі фізык, доктар фізыка-матэматычных навук, чалец-карэспандэнт РАН
- 16 сакавіка — Уладзімер Роўда, беларускі палітоляг
- 10 красавіка — Уладзімер Папковіч, беларускі паэт і перакладчык
- 13 красавіка — Леанід Барткевіч, беларускі сьпявак
- 14 красавіка:
- Анатоль Клышка, беларускі пісьменьнік, аўтар беларускага буквара
- Бэрнард Мэйдаф, амэрыканскі брокер, які стварыў найбольшую ў гісторыі ЗША фінансавую піраміду
- 16 траўня — Яўген Анішчанка, беларускі гісторык
- 21 траўня — Вітольд Ашурак, беларускі грамадзкі і палітычны актывіст, што памер у вязьніцы
- 1 чэрвеня:
- Фёдар Крыванос, беларускі праваслаўны сьвятар, дасьледнік рэпрэсій бальшавікоў супраць духавенства
- Яўген Вайтовіч, беларускі палітык і дыплямат
- 6 чэрвеня — Валеры Ланскі, савецкі і расейскі кінарэжысэр, сцэнарыст і пісьменьнік
- 9 чэрвеня — Лібушэ Шафранкава, чэская акторка
- 12 чэрвеня — Ігар Жалязоўскі, выбітны беларускі канькабежац
- 13 чэрвеня — Юры Гарулёў, беларускі апэратар, рэжысэр і сцэнарыст
- 14 чэрвеня — Леанід Левановіч, беларускі пісьменьнік-раманіст і драматург
- 16 чэрвеня — Андрэй Плясанаў, беларускі мастак-авангардыст, музыка і кінарэжысэр
- 22 чэрвеня — Варвара Кухарэнка, беларускі гісторык
- 3 ліпеня — Леў Гумілеўскі, беларускі скульптар, народны мастак Беларусі
- 5 ліпеня — Уладзімер Мяньшоў, расейскі кінэматаграфіст, ляўрэат прэміі «Оскар»
- 7 ліпеня — Жавэнэль Маіз, прэзыдэнт Гаіці
- 17 ліпеня — Пётар Мамонаў, савецкі і расейскі рок-музыка, актор, паэт
- 19 ліпеня:
- Курт Вэстэргар, аўтар карыкатур на прарока Мухамэда
- Андрэй Мдзівані, савецкі і беларускі кампазытар, музычны пэдагог, Народны артыст Беларусі
- 20 ліпеня — Эльжбета Радзівіл, князёўна, дачка перадапошняга ардынату Нясьвіжу Альбрэхта Радзівіла
- 21 ліпеня — Уладзімер Сіўчыкаў, беларускі пісьменьнік, перакладчык, мастак, выдавец
- 28 ліпеня — Ларыса Ўрбан, беларуская журналістка, дыктарка Радыё Свабода
- 1 жніўня — Анатоль Рудакоў, савецкі і расейскі актор тэатру і кіно
- 8 жніўня — Алена Васілевіч, беларуская пісьменьніца
- 9 жніўня — Сяргей Кавалёў, савецкі дысыдэнт, праваабаронца, грамадзкі дзяяч
- 21 жніўня — Галіна Арлова, беларуская акторка, народная артыстка Беларусі
- 26 жніўня:
- Алесь Разанаў, беларускі паэт і перакладчык
- Уладзімер Гуленка, беларускі гісторык
- 29 жніўня — Жак Роге, бэльгійскі спартовы чыноўнік, прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту (2001—2013)
- 6 верасьня — Жан-Поль Бэльмандо, францускі актор
- 7 верасьня — Уладзімер Ляхоўскі, беларускі гісторык
- 8 верасьня:
- Ігар Шклярэўскі, беларускі паэт, перакладчык
- Яўген Зінічаў расейскі дзяржаўны дзеяч
- 16 верасьня — Клайв Сынклер, ангельскі вынаходнік і прадпрымальнік
- 17 верасьня — Абдэль Азіз Бутэфліка, прэзыдэнт Альжыру (1999—2019)
- 20 верасьня — Гельмут Обэрляндэр, нямецкі вайсковы злачынца
- 21 верасьня — Махамад Хусэйн Тантаві, фактычны кіраўнік Эгіпта пасьля адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака ў 2011 годзе
- 26 верасьня — Сяргей Герасімец, беларускі футбаліст і футбольны трэнэр
- 1 кастрычніка — Канстанцін Севярынец, беларускі журналіст, паэт, публіцыст, перакладчык
- 8 кастрычніка — Чэслаў Сэнюх, польскі літаратар, публіцыст
- 9 кастрычніка — Абальхасан Банісадр, іранскі дзяржаўны дзяяч, прэзыдэнт Ірана (1980—1981)
- 13 кастрычніка — Віктар Бруханаў, савецкі інжынэр-энергетык, дырэктар Чарнобыльскай АЭС
- 17 кастрычніка — Мечыслаў Часноўскі, гісторык і дыплямат Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук, прафэсар
- 18 кастрычніка — Колін Паўэл, генэрал Узброеных Сіл ЗША, дзяржаўны сакратар ЗША
- 20 кастрычніка:
- Барыс Цітовіч, беларускі мастак
- Антон Фурс, вэтэран беларускага супраціву
- 21 кастрычніка — Бэрнард Гайтынк, нідэрлядзкі дырыгент
- 22 кастрычніка — Юры Станкевіч, беларускі пісьменьнік
- 25 кастрычніка — Аляксандар Коктыш, беларускі журналіст
- 27 кастрычніка — Уладзімер Сытчанка, беларускі мастак
- 1 лістапада — Віктар Какарэка, беларускі нумізмат
- 16 лістапада:
- Сяргей Філімонаў, беларускі тэлевізійны вядоўца
- Мікола Шабовіч, беларускі паэт, кандыдат філялягічных навук, дацэнт
- 21 лістапада — Марыэта Чудакова, расейская літаратуразнаўца, гісторык літаратуры, тэкстоляг
- 10 сьнежня - Міхал Сапель, каталіцкі сьвятар
- 31 сьнежня — Васіль Шаранговіч, беларускі мастак