Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Грамадства44

Ціханоўская: 287 дзяржаўных прадпрыемстваў вырабляюць зброю для Расіі

Падчас візіту ў Страсбург Святлана Ціханоўская выступіла перад Камітэтам міністраў Рады Еўропы. Удзел у гэтай сустрэчы ўзялі амбасадары і дыпламаты 46 краінаў свету, паведамляе прэс-служба беларускай дэмакратычнай лідаркі.

У сваёй прамове Ціханоўская закранула ключавыя пытанні бяспекі ў рэгіёне і пагрозу расійскага кантролю над Беларуссю. Яна падкрэсліла, што нашая краіна ператварылася ў ваенны плацдарм для Расіі, дзе рэжым падтрымлівае вытворчасць зброі і рыхтуецца да новых сумесных вайсковых вучэнняў. 

«Нядаўна Лукашэнка і Пуцін падпісалі новае пагадненне аб так званых «гарантыях бяспекі», якое толькі замацоўвае расійскі кантроль над Беларуссю. Неўзабаве яны плануюць вайсковыя вучэнні «Захад 2025» — аналагічныя тым, што праводзіліся ў 2022 годзе, перад поўнамаштабным уварваннем.

Я не веру, што беларускія войскі будуць удзельнічаць у вайне, бо ў грамадстве існуе антываенны кансэнсус. Але мы не можам выключаць, што Беларусь зноў будзе выкарыстаная для агрэсіі.

Беларусь стала не проста стартавай пляцоўкай, а ваенным цэхам для расійскай ваеннай машыны. 287 дзяржаўных прадпрыемстваў вырабляюць зброю для Расіі», — сказала Святлана Ціханоўская.

Яна звярнула ўвагу на тое, што падчас абмеркавання магчымасці мірных перамоваў, ёсць засцярога, што Беларусь стане «суцяшальным прызам» для Пуціна, што нельга дапусціць.

«Мы павінны патрабаваць вываду расійскіх войскаў не толькі з Украіны, але і з Беларусі, уключаючы ядзерную зброю. Толькі гэта можа гарантаваць стабільны і працяглы мір у рэгіёне. Украіна заслугоўвае рэальных гарантыяў бяспекі, і адной з іх можа быць вольная Беларусь, без расійскай прысутнасці», — сказала дэмакратычная лідарка.

Каментары4

  • Žvir
    12.03.2025
    Назіральнік, vam ( i nia toļki vam) Lukašenka jasna skazaū, što jamu pliavac` na zachad. Z zamiežnymi rynkami, ci biaz ich, bielaruskim pradpryjemstvam daūno pakinuta toļki supraca z Rasiejaj.
    Zamiežnyja rynki, heta toļki dadatkovy kapital u skarbonku režymu, heta nie supraca, i jany nikoli nie razhliadalisia režymam, jak supraca.
  • Дзецi крэдзiты
    12.03.2025
    Не можа быць, каб на тых прадпрыемствах працавалi беларусы i дапамагалi забiваць нашых братоў украiнцаў. Хутчэй за ўсё, там завезнныя бураты i паўночныя карэйцы.
  • гэта выгадная праца
    12.03.2025
    Дзецi крэдзiты, на гэтай працы больш плацяць, беларусы ж не дурні каб аддаць такую ​​працу карэйцам

Цяпер чытаюць

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?20

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?

Усе навіны →
Усе навіны

Налёт на кватэру айцішніка: пагражаючы зброяй, патрабавалі крыптавалюту на мільярд рублёў3

На выбарах у Грэнландыі перамагла партыя, якая выступае за саюз з Даніяй

«Калі б гэты патэнцыял правільна скіравалі, мы б зламалі іх». Гутарка з экс-сілавіком, які быў паранены на пратэстах 2020-га5

Ціханоўская: 287 дзяржаўных прадпрыемстваў вырабляюць зброю для Расіі4

«Мы ж браты». Даведаліся, навошта для школ Магілёўскага раёна закупілі расійскія сцягі20

Беларусу выставілі абвінавачанне ў падпале гіпермаркета ў Варшаве па заданні расійскіх спецслужбаў2

УСУ арганізавана адступаюць з Курскай вобласці. Расіяне занялі Суджу13

Як цяпер выглядае мост у цэнтры Мінска, які ўжо двойчы ствараў праблемы кіроўцам?2

Саакашвілі асудзілі яшчэ на дзевяць гадоў турмы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?20

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць