17-гадовага хлопца ва Уздзенскім раёне без афармлення прынялі на працу на дрэваапрацоўчае прадпрыемства. Але неўзабаве ён атрымаў там цяжкую траўму.

Фота ілюстрацыйнае
Аднойчы падлетку даручылі пілаваць дошкі на станку з няспраўнай ахоўнай агароджай пільнага дыска. Пры гэтым падлетак не праходзіў адпаведнага навучання.
У выніку ўсё скончылася кепска. Не ўтрымаўшы дошку, хлопец параніўся аб пілу, атрымаўшы ірваную рану і пашкоджанні сухажылля.
Пасля таго быў суд, і намеснік дырэктара прадпрыемства, які ўзяў на працу падлетка, атрымаў штраф у памеры 70 базавых велічынь — 2940 рублёў.
Каментары