Расійскія дзяржаўныя СМІ апублікавалі кадры, на якіх, як сцвярджаецца, Уладзімір Пуцін наведвае адзін з камандных пунктаў у Курскай вобласці.

На прадэманстраваных відэа Пуцін у вайсковай форме, яго сустракае начальнік Генеральнага штаба УС РФ Валерый Герасімаў.
Агенцтва ТАСС падкрэслівае, што Пуцін упершыню наведаў Курскую вобласць з моманту ўварвання ўкраінскіх войскаў у гэты рэгіён, якое адбылося 6 жніўня 2023 года.
Валерый Герасімаў заявіў, што на сённяшні дзень расійскія войскі кантралююць больш за 86% ад плошчы, занятай раней УСУ ў Курскай вобласці. Па словах начальніка Генштаба, за апошнія пяць дзён расійская армія ўзяла пад свой кантроль 24 населеныя пункты і 259 кв. км тэрыторыі.
У сваю чаргу, Уладзімір Пуцін заявіў, што Курскую вобласць «трэба цалкам вызваліць» і «падумаць пра стварэнне зоны бяспекі ўздоўж дзяржмяжы».

У той жа час у незалежных расійскіх СМІ выказваюцца сумневы, што відэа з Пуціным сапраўды знятае ў Курскай вобласці і звяртаюць увагу на незвычайныя моманты ў ім. Так, каментуючы поўнае відэа з нарады Пуціна, выстаўленае супрацоўнікам тэлеканала «Расія» Паўлам Зарубіным, выданне «Медуза» адзначае:
«На ім у прэзідэнта Расіі незвычайна высокі голас, які да таго ж не супадае з карцінкай».
Праўда, у афіцыйным тэлеграм-канале Крамля пасля выклалі відэа выступлення Пуціна, на якім у яго ўжо нармальны голас.
«Будуць выстаўленыя невыканальныя ўмовы». У Крамлі абмяркоўваюць сцэнары адмовы ад часовага перамір'я
Трамп заявіў, што ягоныя прадстаўнікі едуць у Расію «проста цяпер»
Reuters: Пуцін наўрад ці пагодзіцца на спыненне агню ва Украіне
Пагрозы акружэння ўкраінскіх сілаў у Курскай вобласці пакуль няма — Сырскі
«Трапілі пад няхілую раздачу». Што цяпер адбываецца ў Курскай вобласці?
«Ці адкажуць за тых, хто задыхнуўся?» Расійскія ваенкары пішуць аб правале штурму Суджы праз газаправод
Каментары